Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Анлайн-сустрэча з Давідам Стулікам

У рамках Форуму ВБЎ запрашаем на анлайн-сустрэчу з Давідам Стулікам, спецыяльным пасланнікам па пытаннях Усходняга партнёрства ў Міністэрстве замежных справаў Чэхіі.

Тэма размовы: "Геапалітыка Цэнтральнаеўрапейскага рэгіёну і еўрапейская інтэграцыя Ўкраіны"

Абапіраючыся на свой 30-гадовы досвед працы ва Усходняй Еўропе, а таксама 12-гадовы досвед дыпламатычнай службы ЕС (EEAS), Давід Стулік падзеліцца сваім унікальным поглядам на бягучыя геапалітычныя падзеі і выклікі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе.

Пра што будзе размова:

  • Як бягучая палітычная сітуацыя ўплывае на краіны рэгіёну і іх замежную палітыку? Ці Чэхія па-ранейшаму мае аднолькавыя стратэгічныя інтарэсы, што і іншыя краіны Вышаградскай групы?
  • Еўрапейская інтэграцыя Украіны: Якія крокі робяцца нават цяпер, падчас вайны, для ўмацавання сувязяў Украіны з Еўрапейскім саюзам? Наколькі рэальна далучэннне Ўкраіны да ЕС у агляднай перспектыве?
  • Ці Ўсходняе партнёрства актуальнае? Якія яго вынікі і выклікі ў бліжэйшы час?

 

  • Дата: 19 верасня
  • Час: 18:00 (CET)
  • Мова сустрэчы - беларуская і ўкраінская.

Не забудзьцеся зарэгістравацца!  https://volny-uni.eu/anlain-sustrecha-z-davidam-stulikam

Не прамініце магчымасць задаць пытанні і абмеркаваць актуальныя тэмы з дасведчаным дыпламатам і экспертам!