Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
Навіны
05 снежня 2025
Далучайцеся

Апытанне ВБЎ

05 снежня 2025

ВБЎ абнаўляе адукацыйную стратэгію, і мы хочам зрабіць яе такой, каб яна сапраўды адпавядала патрэбам беларускай грамадзянскай супольнасці. Каб ствараць курсы, якія будуць карысныя вам — нам патрэбна пачуць ваш голас.

Калі вы калі-небудзь думалі:
— «крута было б, каб зрабілі курс пра ___»,
— «нам не хапае ведаў пра ___»,
— «ці могуць яны зрабіць ___?»

Гэта момант, каб сказаць.

Мы падрыхтавалі кароткі, але важны апытальнік.
На першы погляд здаецца, што пытанняў шмат — але на самой справе вам спатрэбіцца ўсяго 3–5 хвілін.

Кожны адказ дапаможа нам:

  • запускаць менавіта тыя курсы, якія патрэбны
  • выбіраць тэмы, што маюць рэальную каштоўнасць
  • будаваць ВБЎ разам з вамі, а не дзесьці «ў адрыве ад жыцця»

Ваш голас уплывае на тое, якім будзе ўніверсітэт ужо заўтра.

Не адкладайце — раскажыце нам, што важна вам!
https://forms.gle/hg9DT8PYrkDEZrMT7 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.