Гісторыя
Вольны Беларускі Ўніверсітэт выконвае ролю аператара адаптаваных для Беларусі праграм, ствараемых і рэалізуемых разам з заходнімі партнёрскімі ўніверсітэтамі.
Дзейнасць скіравана на фармаванне кваліфікаваных кадраў для будучай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, якое абапіраецца на патэнцыял універсітэтаў Польшчы, Эстоніі і другіх краінаў ЕС з улікам досведу рэформаў у краінах Цэнтральнай Еўропы і з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў навучання
2015
Паўстае ідэя Вольнага Беларускага Ўніверсітэта (Free Belarus University, Wolny Uniwersytet Białoruski, ВБЎ/VBŬ) з ініцыятывы 59 вядомых беларускіх навукоўцаў, дзеячоў культуры і мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, сярод якіх
- Святлана Алексіевіч, пісьменніца, Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры,
- Анджаліка Борыс, Cтаршыня Саюза палякаў Беларусі, палітвязень,
- Алесь Бяляцкі, кіраўнік Правабарончага цэнтра ‘Вясна’, Лаурэат Нобелеўскай прэміі міру, палітвязень,
- Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі Навук Беларусі, прафесар
і іншыя
На падрыхтоўчым этапе ВБЎ быў падтрыманы Еўрапейскім фондам падтрымкі дэмакратыі, Фондам Конрада Адэнаўэра, Міністэрствам замежных справаў Вялікабрытаніі, Польска-Амерыканскім фондам свабоды, Фондам Лідэры пераменаў, Міністэрствам замежных справаў Эстоніі, Дэлегацыяй Еўрапарламенту па справах Беларусі, Камітэтам па культуры і адукацыі Еўрапейскага парламенту.
2017
У Варшаве афіцыйна зарэгістравана Фундацыя «Вольны Беларускі Ўніверсітэт», якая выконвае ролю аператара адаптаваных для Беларусі праграм, ствараемых і рэалізуемых разам з заходнімі партнёрскімі ўніверсітэтамі. Распачынаецца падрыхтоўчая дзейнасць па стварэнню ВБЎ, якая была падтрымана Дэлегацыяй Еўрапарламенту па справах Беларусі, Камітэтам па культуры і адукацыі Еўрапейскага парламенту, Еўрапейскім фондам падтрымкі дэмакратыі, Фондам Конрада Адэнаўэра, Міністэрствам замежных справаў Вялікабрытаніі, Міністэрствам замежных справаў Эстоніі Польска-Амерыканскім фондам свабоды, Фондам Лідэры пераменаў.
2021
Пры падтрымцы Праграмы ‘Польская дапамога’ і Міністэрства Адукацыі і Навукі Польшчы падрыхтаваны і праведзены першыя анлайн курсы ВБЎ – ‘Global Mini MBA’ сумесна з Польска-Амерыканскім Цэнтрам Мэнэджмента Лодзінскага ўніверсітэта і ‘Рэгіянальнае самакіраванне’ ў партнёрстве з Цэнтрам усходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага універсітэта.
2022
На той момант ВБЎ меў больш за 50 выкладчыкаў у 7 краінах, 17 экспертаў і больш 200 студэнтаў і выпускнікоў.
- На працягу года распрацавана 5 новых анлайн курсаў, рэалізавана 9 сінхронных і асінхронных курсаў, з якіх 5 пілотных.
- Запушчана інклюзыўная, транспамежная адукацыйная платформа LMS Moodle.
- Арганізавана чацвёртае з 2017 года сацыялагічнае маркетынгавае даследванне патрэбаў паслядыпломнага еўрапейскага анлайн навучання ў Беларусі.
2024
Міжнародная каманда
70+ выкладчыкаў і 28 экспертаў з 8 краін
Глабальная супольнасць
900+ выпускнікоў і каля 1300 удзельнікаў курсаў з 30 краін
Сучасная платформа навучання
LMS Moodle з 60+ модулямі паслядыпломнага анлайн-навучання
Адукацыйныя вынікі
22 анлайн-курсы
21 адкрытая анлайн-сустрэча i межах Форуму ВБЎ
728 удзельнікаў форуму ў жывым эфіры
дзесяткі тысяч праглядаў на YouTube
У 2024 годзе ВБЎ заснаваў уласны акадэмічны часопіс — Free Belarus Journal. Гэта інавацыйная платформа навуковых публікацый, прысвечаную аналізу сучасных працэсаў, трансфармацый і бачання будучыні Беларусі.