Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
Навіны
20 лістапада 2025
Далучайцеся

Канцлер ВБЎ выступіў на міжнароднай канферэнцыі пра акадэмічную свабоду

20 лістапада 2025

Аляксандр Мілінкевіч прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі “How Do Universities Function in Authoritarian Regimes?”. Мерапрыемства сабрала больш за 300 удзельнікаў і стала адной з найважнейшых дыскусій пра стан акадэмічнай свабоды ва ўмовах аўтарытарызму.

Акадэмічная свабода — гэта аснова функцыянавання ўніверсітэтаў. Менавіта яна дазваляе выкладаць без ціску, даследаваць без цэнзуры, а студэнтам — вучыцца разважаць, а не паўтараць падказаныя адказы.

У аўтарытарных краінах гэтая свабода першай трапляе пад удар. Універсітэты ператвараюцца ў частку дзяржаўнага апарату, а адукацыя — у інструмент кантролю. У выніку грамадства губляе магчымасць паўнавартасна развівацца, ставіць пытанні і абараняць свае правы.

Асобная ўвага падчас канферэнцыі была нададзена прыкладу Вольнага Беларускага Ўніверсітэта, які сёння працуе як прастора свабоднай думкі і якаснай адукацыі для беларусаў, вымушаных пакінуць краіну. Ініцыятывы кшталту ВБЎ паказваюць, што нават у самых цяжкіх умовах магчымы супраціў, развіццё і захаванне акадэмічных каштоўнасцяў. Беларуская акадэмічная супольнасць у выгнанні працягвае сваю місію — падтрымліваць адукацыю, ствараць прастору для даследаванняў і абараняць інтэлектуальную свабоду.

Удзельнікі канферэнцыі падкрэслілі: абарона акадэмічнай свабоды — гэта агульная адказнасць дэмакратычных грамадстваў. Там, дзе навукоўцаў прымушаюць маўчаць, павінна гучаць шырокая міжнародная падтрымка.