Пра нас

Вольны Беларускі Ўніверсітэт

Дзейнасць Вольнага Беларускага Ўніверсітэта скіравана на фармаванне кваліфікаваных кадраў для будучай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, якое абапіраецца на патэнцыял універсітэтаў Польшчы, Эстоніі і другіх краінаў ЕС з улікам досведу рэформаў у краінах Цэнтральнай Еўропы і з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў навучання

 

AM

 


 

Вольны Беларускі Ўніверсітэт (Free Belarus University, Wolny Uniwersytet Białoruski, ВБЎ/VBŬ) паўстаў з ініцыятывы 59 вядомых беларускіх навукоўцаў, дзеячоў культуры і мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, сярод якіх

  • Нобелеўскі лаўрэат, пісьменніца Святлана Алексіевіч,
  • Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, член-карэспандэнт Акадэміі Навук Беларусі, прафесар Станіслаў Шушкевіч,
  • Нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца Алесь Бяляцкі,
  • Старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анджаліка Борыс


Аляксандр Мілінкевіч

лаўрэат Прэміі Еўрапейскага Парламенту імя А.Сахарава “За Cвабоду Думкі”

 

 

2017


Зарэгістраваны Фонд, Універсітэт паўстае як юрыдычная асоба. Распачынаюцца праграмы навучання.

Дзеля выканання сваёй місіі і дасягнення сваіх мэтаў ВБЎ супрацоўнічае з польскімі, еўрапейскімі і міжнароднымі партнёрамі, зацікаўленымі ў развіцці вольнай беларускай адукацыі.

Пытанні і адказы

  • Выпускнікі праграм ВБЎ могуць падаваць заяўкі на чарговыя курсы вучэльні?

    Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.

  • Ці можна ананімна браць удзел у занятках?

    Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.

  • Які фармат навучання?

    Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.

  • Ці магчыма прайсці ў ВБЎ перападрыхтоўку былым выкладчыкам беларускіх вучэльняў, якія згубілі працу ў краіне ў выніку рэпрэсій?

    ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.