Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
Курсы і праграмы
20 кастрычніка 2025
Дэдлайн:
30 кастрычніка 2025
Далучайцеся

Геапалітыка і выклікі бясьпекі цэнтральнаэўрапейскага рэгіёну

20 кастрычніка 2025

Актуальныя пытаньні бясьпекі ў нашым рэгіёне ў кантэксьце расейскай агрэсіі супраць Украіны і гібрыднай вайны супраць Захаду.

На курсе вы даведаецеся:

  • што стаіць за паняцьцем «гібрыдныя пагрозы» і як на іх рэагаваць;

  • як працуе энэргетычная, інфармацыйная і ваенная бясьпека;

  • якую ролю грае Цэнтральная Эўропа ў глябальных працэсах;

  • як Расея выкарыстоўвае дактрыну «рускага міру»;

  • якія сцэнары разьвіцьця рэгіёну нас чакаюць.

Мова выкладаньня: беларуская з матэрыяламі часткова на ангельскай, польскай і ўкраінскай мовах; 

Выкладчыкі:
– mgr Алесь Лагвінец (ВБЎ)
– mgr Аляксандр Казак (Гданьскі ўніверсітэт)

Працягласьць курсу: 10 сэсіяў па 2 акадэмічныя гадзіны (20 акадэмічных гадзінаў);  

Фармат правядзеньня курсу: анлайн на базе Moodle + ZOOM;

Дэдлайн: 30 кастрычніка 2025 

Пачатак навучаньня: 03.11.2025 

РАСКЛАД І ЧАС ПРАВЯДЗЕНЬНЯ ЗАНЯТКАЎ:

кожны панядзелак і серада 18:40-20:00 CET пачынаючы з 03.11.2025. Меркаванае заканчэньне курсу: 03 сьнежня 20205.

Тэмы.

Сэсія 1. Уводзіны ў геапалітыку і дасьледаваньні бясьпекі Цэнтральнай Эўропы 

Сэсія 2. Інстытуты і сыстэмы бясьпекі

Сэсія 3 Цэнтральная Эўропа ў кантэксьце глябальнай бясьпекі

Сэсія 4. Ваенная бясьпека (hard security)

Сэсія 5. Гібрыдныя пагрозы

Сэсія 6. Энэргетычная бясьпека і інфраструктура

Сэсія 7. Кібэрбясьпека і інфармацыйная вайна

Сэсія 8. Унутраная палітыка і палітыка бясьпекі, сэк’юрытызацыя

Сэсія 9. Дактрына «Рускага міру» і агрэсія Расеі супраць Украіны

Сэсія 10. Будучыя сцэнары і наратывы 

Пасьпяховыя выпусьнікі курсу атрымаюць сэртыфікат ВБЎ і Ўнівэрсытэту Цывітас 

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/anketa-kurs-heapalityka-i-vykliki-biaspeki 

 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.