Прадпрымальніцтва - стыль жыцця
Вольны Беларускі Ўніверсітэт распачынае набор на курс "Прадпрымальніцтва - стыль жыцця".
Практычны курс з грунтоўнай тэарэтычнай базай для тых, хто вырашыў разглядаць праблемы, як новыя магчымасці.
Вольны Беларускі Ўніверсітэт распачынае набор на курс "Прадпрымальніцтва - стыль жыцця".
Практычны курс з грунтоўнай тэарэтычнай базай для тых, хто вырашыў разглядаць праблемы, як новыя магчымасці.
ВБЎ пачынае рэгістрацыю на асiнхронны анлайн-курс «Канфлікты ў Еўразіі: тэорыя і прыкладны аналіз»
ВБЎ пачынае рэгістрацыю на асiнхронны анлайн-курс «English through Politics». Мова выкладання - ангельская.
ВБЎ пачынае рэгістрацыю на асiнхронны анлайн-курс «Медыятэксты па-ангельску: аналіз і інтэрпрэтацыя медыятэкстаў». Мова выкладання - ангельская.
ВБЎ пачынае рэгістрацыю на асiнхронны анлайн-курс «Усе мы родам з дзяцінства? (культуралагічны аналіз традыцый дзіцячай літаратуры Беларусі і Еўропы)».
Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам», арганізаваны ў супрацоўніцтве з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і Фонду міжнароднай салідарнасці.
Вольны Беларускі Ўніверсітэт у супрацоўніцтве з Універсітэтам ім. Адама Міцкевіча ў Познані пры падтрымцы Фонду міжнароднай салідарнасці і Еўрапейскага саюзу ў Беларусі абвяшчае набор на 2 паліталагічныя курсы.
Studium Europy Wschodniej UW ў супрацоўніцтве з Вольным Беларускім Універсітэтам абвяшчае набор кандыдатаў на спецыялізаваную праграму адукацыі, якая фінансуецца са сродкаў Міністэрства Адукацыі і Навукі Польшчы.
Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.
Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.
Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.
ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.