Рэгламент і правілы ўдзелу

Рэгламент і правілы ўдзелу

Рэгламент набору на курсы, выдзялення стыпендыяў на навучанне і правілы ўдзелу ў навучальных праграмах Вольнага Беларускага Ўніверсітэту (ВБЎ)

Дадзены рэгламент вызначае крытэры набору на курсы, выдзялення стыпендыяў на навучанне на курсах у форме аплаты кошту навучання, а таксама правілы ўдзелу ў навучальных праграмах Вольнага Беларускага Ўніверсітэту (ВБЎ).

Стыпендыі на навучанне на курсах у форме аплаты кошту навучання забяспечваюцца дзякуючы фінансаванню донараў ВБЎ. Набор удзельнікаў на курсы і выдзяленне стыпендыяў ў форме аплаты кошту навучання на курсах, прапанаваных у рамках навучальных праграмаў Вольнага Беларускага Ўніверсітэту, адбываецца на наступных падставах:

  • беларускае грамадзянства або сталае жыхарства ў Беларусі;
  • узрост ад 18 гадоў;
  • вышэйшая, няскончаная вышэйшая адукацыя і ў залежнасці ад курсу - сярэдняя спецыяльная адукацыя;
  • грамадска актыўная пазіцыя і матываванасць;
  • прыхільнасць ідэям эканамічнай, сацыяльнай і грамадскай трансфармацыі Беларусі дзеля пабудовы вольнага дэмакратычнага і нацыянальна свядомага грамадства, заснаванага на еўрапейскіх каштоўнасцях.

Пункты пры залічэнні на курс:

Месца знаходжання

Рэгіён Беларусі

3

Мінск

2

Іншая краіна

1

Адукацыя

Вышэйшая

3

Студэнт

2

 

Сярэдняя

1

Узрост

18-35

2

36+

1

Матываванасць і ўдзел у грамадзянскіх ініцыятывах і адукацыйных праектах
(і/або бізнес-праектах - у выпадку курсаў па эканоміцы і менеджменту)

 

Матываванасць і досвед удзелу ў грамадзянскіх і адукацыйных ініцыятывах

5

Матываванасць і досвед удзелу ў адукацыйных ініцыятывах

3

Матываванасць 

2

Максімальная колькасць пунктаў - 13. Мінімальная колькасць пунктаў для ўдзелу ў конкурсе - 7.

Рашэнні аб залічэнні на курсы і выдзяленне стыпендыяў на навучанне прымаюцца прыёмнай камісіяй у складзе прадстаўніка(оў) ВБЎ а таксама, пры неабходнасці, правайдара адпаведнага курсу і/або прадстаўнікоў донарскіх арганізацыяў на падставе анкетаў кандыдатаў(ак) з улікам усіх крытэраў. У выпадку патрэбы ВБЎ будзе індывідуальна кантактавацца з кандыдатам(кай) дзеля правядзення сумоўя. У залежнасці ад характару курсу і правайдара, сумоўе можа праводзіцца з усімі кандыдатамі. Пры роўнасці пунктаў кандыдатаў канчатковае рашэнне прымае прыёмная камісія па выніках сумоўя. Залічаныя кандыдаты будуць паінфармаваныя па электроннай пошце пра вынікі набору, дату і час пачатку заняткаў.

З кандыдатаў і кандыдатак, якія адпавядаюць крытэрам ўдзелу ў курсах, а не былі абраныя праз недахоп месцаў, будзе створаны рэзервовы спіс. Асобы з рэзервовага спісу будуць прынятыя ў адпаведнасці з парадкавым месцам у гэтым спісе (паводле колькасці набраных пунктаў) у выпадку адмовы або выдалення са спісу асобаў, залічаных на курс. Асобы з рэзервовага спісу будуць паінфармаваныя па электроннай пошце.

Каб праходзіць курсы, удзельнікі(цы) рэгіструюцца на адпаведныя курсы на адукацыйнай платформе ВБЎ: https://freebelarus.in. Рэгістрацыя на платформе азначае, што ўдзельнік(ца) пагаджаецца выконваць дадзеныя Рэгламент і Правілы ўдзелу і пацвярджае прыём стыпендыі ў форме аплаты кошту навучанню, якая будзе наўпрост пераведзеная правайдару курсу.

Рэгістрацыя на адукацыйнай платформе ВБЎ адкрывае доступ да ўдзелу ў Форуме БВЎ як пляцоўкі  для працягу дыскусіяў пра актуальныя веды і падыходы ў грамадскіх навуках і даследаваннях, а таксама выклікі і рашэнні рэфармавання будучай Беларусі, што разглядаюцца ў рамках курсаў ВБЎ. Удзельнікі(цы) Форуму таксама атрымліваць закрытыя абвесткі пра навучанне, стажыяванне, вакансіі ад партнёрскіх арганізацыяў ды іншую карысную інфармацыю.

Удзельнік(ца) курсу абавязваецца:

  1. Удзельнічаць у праграме на ўмовах, акрэсленых у дадзеным Рэгламенце, у прыватнасці, браць удзел і выконваць усе элементы навучання ў рамках абранага курсу;
  2. Выконваць вызначаны расклад, адказна рыхтавацца да заняткаў і браць актыўны ўдзел ва ўсіх занятках, што ладзяцца ў рамках абранага курсу;
  3. Спаўняць наступныя тэхнічныя патрабаванні для ўдзелу ў анлайн-сесіях:
    доступ да кампутара/ноўтбука з камерай, да інтэрнэту, праца з выкарыстаннем прапанаваных выкладчыкам(цай) прыкладанняў і праграмаў, што выкарыстоўваюцца для правядзення анлайн-заняткаў.
  4. Удзельнічаць у занятках з уключанай або выключанай камерай у залежнасці ад рэкамендацыяў выкладчыкаў;
  5. Не запісваць ніякіх заняткаў, якія праводзяцца ў рамках адукацыйных праектаў ВБЎ, без папярэдняй згоды Вольнага Беларускага Ўніверсітэту, выкладчыка(цы) і іншых удзельнікаў(цаў) абранага курсу.

Сістэматычны няўдзел у курсе (больш за 30% прапушчаных заняткаў) і невыкананне яго заданняў азначае аўтаматычнае выключэнне са спісу ўдзельнікаў курсу і атрымальніка стыпендыі. Рашэнне аб выключэнні прымаецца правайдарам курсу пасля кансультацыі з адміністрацыяй ВБЎ. У рамках канкрэтнага курсу могуць быць іншыя патрабаванні адносна правілаў удзелу і паспяховага сканчэння.

У выпадку неабгрунтаванага спынення ўдзелу ў курсе ўдзельнік(ца) абавязваецца выплаціць Фонду ВБЎ 50% ад сумы стыпендыі ў форме аплаты за навучанне на курсе. Сума, згаданая вышэй, выплачваецца на працягу 14 дзён з даты пісьмовага запыту Фонду ВБЎ адносна выплаты згаданае сумы.




 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.