Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам», арганізаваны ў супрацоўніцтве з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і Фонду міжнароднай салідарнасці.
Асноўная мэта праграмы – даць удзельнікам комплексныя веды ў галінах кіравання, фінансаў, маркетынгу і лічбавай трансфармацыі. Набор ажыццяўляецца сярод сябраў бізнес-асацыяцыяў Беларусі, будучых і цяперашніх уладальнікаў бізнесу, а таксама менеджараў, стартапераў, бізнес-лідараў і спецыялістаў.
- Унікальны польска - амерыканскі курс, які развіваецца з 1995 года дзякуючы супрацоўніцтву з адной з лепшых бізнес-школаў ЗША – R.H. Smith School of Business, University of Maryland, а таксама з іншымі вядомымі амерыканскімі вучэльнямі – Towson University і University of Baltimore.
- Выпускнікі, якія залічаць 80% праграмы, атрымаюць дыплом Факультэту кіравання Лодзінскага ўніверсітэту.
Курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам» - гэта інтэнсіўны навучальны курс, разлічаны на 4 месяцы і прызначаны для грамадзянаў Беларусі. Курс ахоплівае асноўныя і самыя неабходныя элементы кіравання бізнесам. Асаблівая ўвага надаецца развіццю лічбавых кампетэнцыяў, неабходных менеджарам і лідарам на сучасным інавацыйным рынку.
Мова выкладання: польская.
Колькасць гадзін курсу: 106 акадэмічных гадзінаў.
Фармат правядзення курсу: праз MS Teams слухачы будуць зарэгістраваныя ў сістэме падтрымкі студэнтаў (USOS) і атрымаюць студэнцкі доступ да MS Office 365, што дазволіць ім выкарыстоўваць усе функцыянальныя магчымасці MS Teams падчас анлайн-заняткаў.
Прыём заявак да: 29.02.2024 (23:59 CET)
Дні правядзення заняткаў: аўторкі (17:00 - 20:15) i суботы (09:00 - 12:15).
Пачатак навучання: 12 сакавіка 2024 г.
Канец навучання: 22 чэрвеня 2024 г.
Мэта праграмы: узбагаціць удзельнікаў комплекснымі ведамі і навыкамі ў сферы менеджменту, фінансаў, маркетынгу і лічбавай трансфармацыі.
Курс прызначаны для:
- Бізнесоўцаў, што кіруюць сваімі справамі і хочуць атрымаць ключавыя кампетэнцыі кіравання, або абнавіць і паглыбіць наяўныя веды.
- Тых, хто разглядае магчымасць атрымання ступені MBA ў будучыні і хацеў бы набыць уступныя веды па асновах вядзення бізнесу,
- Тых, хто ў цяперашні час не можа ці не хоча ўдзельнічаць у поўнай праграме MBA.
У праграме робіцца акцэнт на:
- Рашэнне праблемаў, якія ўзнікаюць па меры змены дынамікі сучаснага глабальнага бізнес-асяроддзя. Адмыслоўцы ў сферы бізнесу павінны ўмець канцэптуалізаваць праблемы і распрацоўваць стратэгіі іх рашэння.
- Моцныя камунікацыйныя навыкі - навыкі пісьмовага, вербальнага і не вербальнага камунікавання, неабходныя пачаткоўцам-кіраўнікам як у віртуальных, так і ў невіртуальных асяродках.
- Уменне працаваць у камандзе.
- Веданне асяродку - ацэнка нацыянальнага, міжнароднага, тэхналагічнага і эканамічнага асяродку пры прыняцці рашэнняў - гэта тое, што адрознівае кемлівых бізнес-лідараў.
Кольсць месцаў абмяжаваная. Конкурсная камісія адбярэ 30 стыпендыстаў - студэнтаў курсу Global Mini MBA.
УВАГА: НАБОР ЗАВЕРШАНЫ
Праграма навучання складаецца з наступных узаемазвязаных модуляў:
Модуль 1: Паводзіны ўнутры арганізацыі
- Паводзіны ўнутры арганізацыі
- Інтэграцыя і пабудова каманды
- Лідарства
Модуль 2: Фінансавы аналіз
- Фінансавы аналіз
- Фінансавы менеджмент
- Кіраўнічы ўлік
Модуль 3: Стратэгічнае кіраванне
- Як разумець рынак і кліентаў
- Стратэгія канкурэнцыі
- Інавацыйныя бізнес-мадэлі
Модуль 4: Лічбавыя кампетэнцыі
- Лічбавая камунікацыя ў бізнесе
- Мастацтва анлайн-прэзентацыі
- Абарона даных і кібербяспека
Short Development Program „The Global Mini MBA” Small Business Management, 3. edycja WUB,
to intensywne szkolenie dedykowane obywatelom Białorusi, które obejmuje istotne i najbardziej niezbędne elementy zarządzania przedsiębiorstwem. Kładzie nacisk na rozwój kompetencji cyfrowych, kluczowych dla menedżerów i liderów współczesnego innowacyjnego rynku.
Cel programu: wyposażenie uczestników w kompleksową wiedzę i umiejętności z zakresu zarządzania, finansów, marketingu i transformacji cyfrowej.
Szkolenie jest skierowane do:
- Właścicieli firm, osób pracujących na stanowiskach menedżerskich i kierowniczych, które chcą poznać najważniejsze zagadnienia z zakresu zarządzania lub zaktualizować i pogłębić dotychczas zdobytą wiedzę.
- Osób, które w przyszłości rozważają udział w studiach MBA i chcą zdobyć kompetencje
z zakresu podstaw biznesu, obecnie nie mogą/ nie chcą uczestniczyć w „pełnych” studiach MBA.
Program kładzie nacisk na:
- Rozwiązywanie problemów – wraz ze zmianą dynamiki dzisiejszego globalnego środowiska
biznesowego pojawiają się nowe wyzwania. Specjaliści biznesowi muszą być w stanie
konceptualizować problemy i opracowywać strategie ich rozwiązania. - Silne umiejętności komunikacyjne – umiejętności komunikacji pisemnej, werbalnej i niewerbalnej
są niezbędne dla wschodzących liderów, zarówno w środowisku wirtualnym, jak i nie wirtualnym. - Możliwości pracy zespołowej – zrozumienie jak pracować w zespołach.
- Świadomość ekologiczna – ocena środowiska krajowego, międzynarodowego, technologicznego i gospodarczego podczas podejmowania decyzji jest tym co wyróżnia inteligentnych liderów biznesu.
Realizacja Programu:
- 21 listopada 2023 – 2 marca 2024
- Wtorki (17:00-20:15) i soboty (09:00-12:15)
- 106 godzin dydaktycznych
- Zajęcia online za pośrednictwem MS Teams (uczestnicy szkolenia zostaną zarejestrowani w Uniwersyteckim Systemie Obsługi Studiów (USOS) i otrzymają studencki dostęp do aplikacji MS Office 365, co umożliwi korzystanie z wszystkich funkcjonalności MS Teams podczas zajęć zdalnych)
- Język wykładowy – język polski