Перайсці да змесціва
Headline
04 верасня 2021
Follow Us

Партнёры

20 верасня 2021

Дзеля выканання сваёй місіі і дасягнення сваіх мэтаў ВБЎ супрацоўнічае з польскімі, еўрапейскімі і міжнароднымі партнёрамі, зацікаўленымі ў развіцці вольнай беларускай адукацыі.

 

Вольны Беларускі Універсітэт фінансуецца Міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы (MNiSW) у рамках праекту «Вольны Беларускі Універсітэт». Вядучым партнёрам у ім з'яўляецца Уроцлаўскі Універсітэт (Uniwersytet Wrocławski). Акадэмічнымі партнёрамі WBU на пачатковым этапе сталі Варшаўскі ўніверсітэт, Лодзінскі ўніверсітэт, Універсітэт кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве і Каледж Еўропы ў Натоліне.

 

SEW



 

На падрыхтоўчым этапе ВБУ быў падтрыманы Еўрапейскім фондам падтрымкі дэмакратыі (EED), Фондам Конрада Адэнаўэра, Польска-амерыканскім фондам свабоды, Брытанскай амбасадай у Мінску, Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы, Міністэрствам замежных справаў Польшчы, Міністэрствам замежных справаў Эстоніі, Камітэтам па культуры і адукацыі Еўрапейскага парламенту, Дэлегацыяй Еўрапарламенту па справах Беларусі.

 

 

Дзякуючы падтрымцы і фінансавай дапамозе партнёраў, на першым этапе навучанне на курсах ВБЎ бясплатнае. У перспектыве, частка курсаў будзе прадстаўляцца на платнай аснове для забеспячэння частковага самафінансавання і ўстойлівасці праекту ВБЎ.

 

Акадэмічныя партнёры

  • Уроцлаўскі Універсітэт
  • Цэнтр усходнееўрапейскіх даследванняў Варшаўскага ўніверсітэта
  • Факультэт мэнэджмента Лодзінскага ўніверсітэта.
  • Універсітэт Адама Мікевіча ў Познані
  • Вышэйшая школа кіраўніцкіх кадраў у Коніне

Навуковы метадычны кансультант праекта ВБЎ – Цэнтр адукацыйных тэхналогіяў Талінскага ўніверсітэта.

Дзяржаўныя партнёры

  • Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы
  • Міністэрства замежных справаў Польшчы,
  • Еўрапейская камісія.

 

Грамадскія партнёры

  • Фонд міжнароднай салідарнасці (Польшча),
  • Польска-Амерыканскі фонд свабоды (Польшча),
  • Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследаванняў / CASE (Польшча),
  • Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследванняў / CASE (Беларусь),
  • Фонд “Школа лідараў” (Польшча),
  • Беларуская асацыяцыя журналістаў (Беларусь)
  • Беларуская акадэмія

 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.