Вольны Беларускі Ўніверсітэт распачынае набор на курс "Прадпрымальніцтва - стыль жыцця".
Практычны курс з грунтоўнай тэарэтычнай базай для тых, хто вырашыў разглядаць праблемы, як новыя магчымасці.
Мэта курсу – развіць прадпрымальніцкія здольнасці, уменні і мысленне.
Сярод іх уменне вызначаць прадпрымальніцкія магчымаcці, камунікацыя з партнерамі і спажыўцамі, эфектыўнае размеркаванне рэсурсаў і клопат пра ўласны дабрабыт, калі збіраецеся задавальняць грамадскія патрэбы
Выкладчык – доктар бізнес-адміністравання, к.э.н. Аляксей Казлоў, асацыяваны прафесар кафедры бізнес-адміністравання а Ўніверсітэце Лінчопінгу (Linköping University), Швецыя(https://liu.se/en/employee/alika01), прадпрымальнік і навуковы даследчык прадпрымальніцтва - вынікі яго даследаванняў апублікаваныя ў вядучых міжнародных акадэмічных часопісах.
Метад выкладання ўключае
- інтэрактыўнае абмеркаванне тэарэтычных ведаў па асноўных тэмах прадпрымальніцтва.
- Практычная праца ў групах над бізнес-планам прадпрымальніцкага праекта і яго прэзентацыя.
- Індывідуальныя кансультацыі.
Хатняя праца ўключае прагляд рэкамендаваных відэа-матэрыялаў, праца над прамовай і бізнэс-планам.
Асноўныя тэмы для вывувучэння:
- Хто такія прадпрымальнікі? Прадпрымальніцтва – гэта навука ці мастацтва?
- Выяўленне прадпрымальніцкіх магчымасцяў.
- Ацэнка і арганізацыя прадпрымальніцкіх магчымасцяў.
- Прадпрымальніцкі працэс
- Рэсурсы і сацыяльны капітал у прадпрымальніцтве. Падтрымка дабрабыту.
- Разнастайнасць прадпрымальніцкай дзейнасці: Прадпрымальніцтва ў публічным сектары, у вялікіх арганізацыях і сацыяльнае прадпрымальніцтва.
- Бізнес-план як інструмент.
Курс разлічаны на 30 акадэмічных гадзінаў.
Паспяховыя выпускнікі атрымаюць сертыфікат Вышэйшай Школы Менеджэрскіх кадраў у Коніне
Мова выкладання: беларуская
Расклад заняткаў:
- Лістапад: 22, 23, 24, 27, 28, 29, 30.
- Сьнежань: 01, 18, 19, 20, 21.
Час правядзення заняткаў будзе вызначаны ў залежнасці ад пераважных прэферэнцыяў студэнтаў.