Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Школа грамадскіх лідараў - новы набор

Фонд "Школа Лідараў" імя Збігнева Пелчыньскага, Фонд “Вольны Беларускі Ўніверсітэт” і Фонд Міжнароднай Салідарнасці запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел у курсе "Школа грамадскіх лідараў"

19.04.2024 - 16.06.2024 Прыём заявак да 09.04.2024

Global Mini MBA — Кіраванне малым бізнесам.

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам», арганізаваны ў супрацоўніцтве з Факультэтам Кіравання Лодзінскага ўніверсітэту пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу ў Беларусі і Фонду міжнароднай салідарнасці.

12.03.2024 - 22.06.2024 Фармат: Анлайн (MS Teams і Moodle)

Дарога да дэмакратыі. Новы набор на курс.

Запрашаем спазнаць унікальны шлях Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ад камунізму да дэмакратыі. Курс, заснаваны на праграме Collegium Civitas, прапануе глыбокае асэнсаванне гістарычных падзеяў, якія сфармавалі сучасную Цэнтральную і Ўсходнюю Еўропу.

04.03.2024 - 15.04.2024 Прыём заявак да 29.02.2024

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс “Рускі мір”і Беларусь”

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс “Рускі мір”і Беларусь”. Выкладчык – дацэнт Павел Церашковіч. 

  • Навучанне на курсе бясплатнае. Прыём заявак працягваецца да 26.11.2023
26.11.2023 - 21.12.2023 Прыём заявак падоўжаны да 26.11.2023
We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.