Хочаш асвоіць майстэрства пераканаўчых бізнес-прэзентацый і авалодаць навыкамі публічных выступленняў? Курс «Бізнес-прэзентацыі» ад ВБЎ — твой шанец навучыцца ствараць прафесійныя і запамінальныя прэзентацыі!
Чаму ты навучышся?
- Ствараць прэзентацыі, якія прадаюць і пераконваюць: ад візуальнага афармлення да структуры зместу.
- Працаваць з інструментамі, такімі як PowerPoint, Canva і Google Прэзентацыі.
- Асвойваць тэхнікі візуальнага мыслення і інфаграфікі для эфектыўнага данясення інфармацыі.
- Кіраваць стрэсам пры выступленнях, адточваць невербальную камунікацыю і ўдасканальваць навыкі публічных прэзентацый.
Чаму гэта карысна?
За 15 акадэмічных гадзін вы атрымаеце канкрэтныя інструменты і тэхніку для паспяховага выступу. У курсе прадугледжана праца з кейсамі, разбор Elevator Pitch (кароткай бізнес-прэзентацыі) і практыка ў стварэнні ўласных праектаў.
Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат разам з 1 крэдытам ECTS.
Расклад заняткаў:
16.11 (субота) - 10:00-12:00 (2 гадзіны)
16.11 (субота) - 13:00-15:00 (2 гадзіны)
16.11 (субота) - 16:00-18:00 (2 гадзіны)
18,11 (панядзелак) - 18:30-20:30 (2 гадзіны)
19.11 (аўторак) - 18:30-20:30 (2 гадзіны)
20.11 (серада) - 18:30-19.45 (1г.15хв.)
Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/biznes-prezentacyi
Дэдлайн: 11 лістапада 2024
Мова выкладання: польская.