Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам. Ці было ХХ стагодзьдзе апошнім самым крывавым у гісторыі чалавецтва? Запрашаем прыняць удзел у курсе па гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя.
Гэты курс дазволіць вам набыць ці пашырыць веды, навыкі і кампетэнцыі ў пытаннях, звязаных з гісторыяй фармавання беларускай нацыі і яе роляй у міжнародных адносінах у Еўропе.
Выкладчык – праф. Мікола Іваноў
Назва курсу: ”Беларусь паміж дэмакратыяй і таталітарызмам. Ці было ХХ стагодзьдзе апошнім самым крывавым у гісторыі чалавецтва?”
Чаму варта далучыцца?
▪️ Атрымаеце ўнікальныя веды пра гісторыю беларусаў;
▪️ Разбярэцеся ў шляхах фармавання сучасных еўрапейскіх нацыяў;
▪️ Навучыцеся аналізаваць працэсы стварэння палітычных элітаў;
▪️ Сфармуеце аб’ектыўную думку пра гістарычны шлях беларускага народу.
Перавагі курсу:
▪️ Асноўныя тэзісы выкладчыка заснаваныя на аналізе важных гістарычных дакументаў;
▪️ Удзельнікі атрымаюць магчымасць рабіць уласныя высновы па пытаннях гісторыі беларускай нацыі;
▪️ Вольная дыскусія па тэматыцы курсу;
▪️ Тэматыка курсу спалучаная з сённяшнім палітычным становішчам у Беларусі.
Курс будзе праводзіцца з 25 кастрычніка па 20 лістапада.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы: https://volny-uni.eu/kurs-pa-historyi-belarusi
№ занятку | Дата правядзення заняткаў | Час правядзення заняткаў | Платформа для правядзення інтэрактыўных заняткаў |
---|---|---|---|
1 | 25 кастрычніка (пятніца) | 18.00 – 19.30 (2 гадзіны) | Teams |
2 | 28 кастрычніка (панядзелак) | 18.00 – 19.30 | Teams |
3 | 4 лістапада (панядзелак) | 18.00 – 19.30 | Teams |
4 | 12 лістапада (аўторак) | 18.00 – 19.30 | Teams |
5 | 15 лістапада (пятніца) | 18.00 – 19.30 | Teams |
6 | 18 лістапада (панядзелак) | 18.00 – 19.30 | Teams |
7 | 20 лістапада (серада) | 18.00 – 20.15 (3 гадзіны) | Teams |
Далучайцеся да ВБЎ і пашырайце свае гарызонты ў вывучэнні гісторыі!
- Дэдлайн: 12.10.2024
- Мова выкладання: беларуская
- Курс пачнецца ў пачатку кастрычніка ў фармаце анлайн, што дазволіць далучыцца ўсім зацікаўленым.
Дадатковая інфармацыя па e-mail:
Да сустрэчы на курсе!