ВБУ аб'яўляе набор на курс «Еўрапейская сістэма абароны правоў чалавека». Дадзены курс прапануе сучасную і практычную інфармацыю пра функцыянаванне інстытуцыяў, якія стаяць на абароне правоў і свабодаў чалавека.
У рамках курсу будуць разглядацца і аналізавацца роля Рады Еўропы, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) і Еўрапейскага звязу ў фармаванні сучасных стандартаў абароны правоў чалавека.
Выкладчык: прафесар Ларыса Лешчанка
Чаму варта далучыцца да курсу?
Мы разам прааналізуем сучасныя выклікі і пагрозы для правоў і свабодаў асобы, а таксама магчымасці іх мінімізацыі. На аснове канкрэтных кейсаў вы даведаецеся пра тое, як дзяржава выконвае свае забавязанні па захаванні правоў чалавека і як гэтыя правы можна адстойваць.
Перавагі курсу: Паглыбленае вывучэнне еўрапейскіх механізмаў абароны правоў чалавека, Разгляд рэальных кейсаў і сітуацыяў, якія датычацца правоў чалавека, Міждысцыплінарны падыход з акцэнтам на сучасныя пагрозы і выклікі, Удзел у абмеркаваннях і магчымасць падзяліцца сваім досведам.
Расклад заняткаў
- 24.10.2024 - 18.00-20.15
- 25.10.2024 - 18.00-20.15
- 30.10.2024 - 18.00-20.15
- 31.10.2024 - 18.00-20.15
- 01.11.2024 - 18.00-20.15
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/eurapeiskaia-sistema-abarony-pravou-chalaveka
- Дэдлайн: 21.10.2024
- Мова выкладання: руская
- Курс пачнецца ў пачатку кастрычніка ў фармаце анлайн, што дазволіць далучыцца ўсім зацікаўленым.
Дадатковая інфармацыя па e-mail:
Да сустрэчы на курсе!