Кожная сустрэча ў рамках Форуму - гэта магчымасць пачуць меркаванне экспертаў з розных сфераў, задаць пытанні і ўдзельнічаць у абмеркаванні вострых тэмаў, якія тычацца палітыкі, эканомікі, гісторыі, культуры і грамадства.
Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.
Форум запрашае экспертаў, якія гатовы дзяліцца сваімі ведамі і вопытам, абмяркоўваць выклікі сучаснага свету і дапамагаць фарміраваць больш глыбокае разуменне падзеяў і працэсаў.
Сярод гасцей мінулых сустрэчаў - выбітныя творцы, грамадскія і палітычныя дзеячы, такія як:
- Кшыштаф Зануссі - кінарэжыссёр, сцэнарыст;
- Лявон Вольскі - рок-музыка;
- Наталля Старадуб - псіхолаг, настаўнік лідарства;
- Алесь Аляхновіч - віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA);
- Пётр Олексы - гісторык, публіцыст;
- Франак Вячорка - галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай;
- Анаіс Марэн - спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі з 2018 па 2024;
- Павал Станкевіч - арганізатар фестывалю Тутака
- Віктар Шадурскі - прафесар міжнародных дачыненняў;
- Аляксандр ІвулІн - спартовы журналіст і былы палітвязень;
- Давід Стулік - спецыяльны пасланнік па пытаннях Усходняга партнёрства ў Міністэрстве замежных справаў Чэхіі;
- Руслан Шошын - журналіст;
- Аляксандр Квасьнеўскі - былы прэзідэнт Польшчы;
- Марыюш Машкевіч - дыпламат, сацыёлаг і публіцыст;
- Мікола Іваноў - прафесар гісторыі;
- Уладзімір Лобач - гісторык, этнолаг і паэт;
- Аляксандр Шлык - спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах.
Кожная сустрэча - гэта не проста лекцыя, але інтэрактыўнае абмеркаванне, магчымасць задаць пытанні, пачуць аўтарытэтнае меркаванне і зірнуць на знаёмыя тэмы з новага боку.
Калі вам цікава даведвацца новае, задаваць пытанні экспертам і ўдзельнічаць у жывых дыскусіях, далучайцеся да сустрэчаў у рамках Форуму ВБЎ!