У рамках Форуму ВБЎ запрашаем на анлайн-сустрэчу з Давідам Стулікам, спецыяльным пасланнікам па пытаннях Усходняга партнёрства ў Міністэрстве замежных справаў Чэхіі.
Тэма размовы: "Геапалітыка Цэнтральнаеўрапейскага рэгіёну і еўрапейская інтэграцыя Ўкраіны"
Абапіраючыся на свой 30-гадовы досвед працы ва Усходняй Еўропе, а таксама 12-гадовы досвед дыпламатычнай службы ЕС (EEAS), Давід Стулік падзеліцца сваім унікальным поглядам на бягучыя геапалітычныя падзеі і выклікі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе.
Пра што будзе размова:
- Як бягучая палітычная сітуацыя ўплывае на краіны рэгіёну і іх замежную палітыку? Ці Чэхія па-ранейшаму мае аднолькавыя стратэгічныя інтарэсы, што і іншыя краіны Вышаградскай групы?
- Еўрапейская інтэграцыя Украіны: Якія крокі робяцца нават цяпер, падчас вайны, для ўмацавання сувязяў Украіны з Еўрапейскім саюзам? Наколькі рэальна далучэннне Ўкраіны да ЕС у агляднай перспектыве?
- Ці Ўсходняе партнёрства актуальнае? Якія яго вынікі і выклікі ў бліжэйшы час?
- Дата: 19 верасня
- Час: 18:00 (CET)
- Мова сустрэчы - беларуская і ўкраінская.
Не забудзьцеся зарэгістравацца! https://volny-uni.eu/anlain-sustrecha-z-davidam-stulikam
Не прамініце магчымасць задаць пытанні і абмеркаваць актуальныя тэмы з дасведчаным дыпламатам і экспертам!