Skip to main content
Headline
01 March 2024
Follow Us

Школа грамадскіх лідараў - новы набор

01 March 2024

Фонд "Школа Лідараў" імя Збігнева Пелчыньскага, Фонд “Вольны Беларускі Ўніверсітэт” і Фонд Міжнароднай Салідарнасці запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел у курсе "Школа грамадскіх лідараў"

Курс адрасаваны беларускім лідарам - няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх ініцыятываў - людзям, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.

Праект фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.

Увага: Прыём заявак працягнуты да 9.04.2024

Навучанне па-беларуску.

Cпасылка на форму заяўкі: Анкета-заяўка на ўдзел у праекце "Школа грамадскіх лідараў"


Падчас навучання мы будзем разглядаць лідарства і яго розныя формы. Мы будзем слухаць і абмяркоўваць грамадзянскую супольнасць. Мы будзем размаўляць пра спосабы ўмацавання супольнасці і пра мадэлі грамадскага дзеяння. Мы пастараемся разам падумаць пра тое, як будаваць давер і сетку супрацоўніцтва. Мы будзем задаваць важныя пытанні і шукаць адказы на іх разам.  Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельнікі будуць мець магчымасць развіваць свае кампетэнцыі і атрымліваць інструменты, якія дапамагаюць ім выконваць ролю лідараў у сваіх асяродках.  

Што атрымае ўдзельнік Школы грамадскіх лідараў?

  • Сустрэчы з беларускімі і польскімі экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці з магчымасцю абмеркаванняў з імі;
  • Удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі з Польшчы і Беларусі, якія дамагаюцца істотных грамадскіх зменаў;
  • Знаёмства з мадэллю лідарства, што выкарыстоўваецца ў Фондзе “Школа Лідараў”, магчымасць раскрыць і ўмацаваць свой лідарскі патэнцыял, а таксама праявіць сябе ў лідарскіх ролях;
  • Вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды;
  • Вывучэнне тэорыі і практыкі ажыццяўлення зменаў;
  • Знаёмства з іншымі лідарамі, якія дзейнічаюць аналагічна або зусім па-іншаму, магчымасць абменьвацца досведам і быць часткай сеткі ўзаемападтрымкі, створанай выпускнікамі нашых праграмаў.

Арганізацыя "Школы Грамадскіх Лідараў"

Праект складаецца з 4 сесіяў у анлайн-фармаце на выходных. Па пятніцах удзельнікі праслухаюць лекцыі і прымуць удзел у дыскусіях з экспертамі і гасцямі. Майстар-класы па навыках лідарства будуць праходзіць па суботах. Падчас кожнай сесііадбудуцца сустрэчы ў невялікіх групах, на якіх удзельнікі будуць мець час для абмеркавання свайго досведу і развіцця лідарства.

 

Даты сесіяў:   

Уводная сустрэча: 19 красавіка 17:00-20:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага 

Першая сесія: 26-27 красавіка 2027 красавіка 2024 г.

Другая сесія: 10-11 траўня 2024 г.

Трэцяя сесія: 24-25 траўня 2024 г.

чацвёрты семінар: 14 чэрвеня 2024 г 

часузаканчэнне курсу: 22 чэрвеня 2024 г

 

Заняткі падчас сустрэч будуць праходзіць па пятніцах з 16.00 да 19.00 паводле польскага часу і з 10.00 да 16.00 па суботах.

Каго запрашаем узяць удзел у праекце? 

Да ўдзелу ў Школе грамадскіх лідараў запрашаюцца лідары беларускіх ініцыятываў з Беларусі ці з-за яе межаў, якія маюць досвед грамадскай дзейнасці. Праграма прызначана для людзей, каму 17 сакавіка2024 года споўніцца 18 гадоў.

Адабраных кандыдатаў для ўдзелу ў Школе мы запросім на анлайн-сумоўі. Набор на курс - 30 удзельнікаў.

 

Графік набору ў Школу Грамадскіх Лідараў

Этап 1 (01.03-17.03) 

Запоўніць форму анлайн-заяўкі

+ падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт)

Этап 2 (22.03-28.03)

Анлайн-сумоўі з кандыдатамі.

Вынікі набору будуць абвешчаныя 12 красавіка 2024 года.

 

Матэрыялы для азнаямлення

 

Спасылка на форму заяўкі

У выпадку пытанняў просьба пісаць на адрас электроннай пошты:This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.

Праект рэалізуецца Фондам "Школа Лідараў" (ФШЛ), Вольным Беларускім Універсітэтам (ВБЎ) і Фондам Міжнароднай Салідарнасці (ФМС). Ён фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.

 

 Фонд "Школа лідараў" імя Збігнева Пелчыньскага:

Фонд "Школа лідараў" - гэта арганізацыя, якая больш за 29 гадоў дбае пра якасць грамадскага жыцця ў Польшчы і дзейнічае на карысць свядомага, заснаванага на каштоўнасцях лідарства.

Місія ФШЛ - гэта развіццё грамадзянскай супольнасці шляхам навучання і падтрымкі лідараў, якія дзейнічаюць у публічнай сферы ў няўрадавых арганізацыях, органах мясцовага самакіравання і палітычных партыях. Базавыя каштоўнасці ФШЛ - гэта павага да дэмакратычных каштоўнасцяў, плюралізм і павага разнастайнасці.

"Школа лідараў" дзейнічае з 1994 года, і досвед, назапашаны за гэты час, паказвае, што варта інвеставаць у людзей з вялікім лідарскім патэнцыялам, дапамагаючы ім ствараць у сваім асяроддзі новыя мадэлі і нормы – камунікавання, паводзінаў і дзейнасці. Школа праводзіць адукацыйныя праграмы па кіраванні зменамі, лідарстве, камунікаванні і заангажаванні іншых. У дасягненні сваіх мэтаў яна абапіраецца на дапамогу партнёраў з няўрадавага, дзяржаўнага і бізнес- сектараў. Школа падтрымлівае лідараў, каб яны эфектыўна дзейнічалі на карысць зменаў і ўплывалі на рэчаіснасць, што іх атачае. Больш падрабязна пра ФШЛ: https://www.szkola-liderow.pl/

 

Фонд “Вольны Беларускі Ўніверсітэт”:

Фонд “Вольны Беларускі Ўніверсітэт” (ВБЎ) паўстаў з ініцыятывы 59 вядомых асобаў дэмакратычнай Беларусі, сярод якіх нобелеўскія лаўрэаты Святлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі, Станіслаў Шушкевіч, Анджаліка Борыс і Аляксандр Мілінкевіч.

Праект скіраваны на падрыхтоўку будучых менеджарскіх кадраў для дэмакратычнай беларускай дзяржавы з апорай на патэнцыял польскіх ВНУ і з улікам лепшага досведу рэформаў у Польшчы і Цэнтральнай Еўропе, таксама з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў навучання.

ВБЎ бачыць сваю місію ў тым каб даць імпульс для будаўніцтва анлайн адукацыйнага асяроддзя, якое будзе стымуляваць мадэрнізацыю беларускай вышэйшай адукацыі, з'яўляючыся адкрытым для любых правайдараў, пры ўмове прапановы імі якаснага кантэнту і дыдактыкі.

Больш падрабязна пра ВБЎ:  https://volny-uni.eu/ 

 

Фонд Міжнароднай Салідарнасці:

Фонд міжнароднай салідарнасці (ФМС) ажыццяўляе дзейнасць у сферы супрацоўніцтва на карысць развіцця ў дачыненні да замежных краінаў. ФМС робіць акцэнт на падтрымцы дэмакратычных пераўтварэнняў, развіцці грамадзянскай супольнасці, прынцыпах добрага кіравання, развіцці мясцовай дэмакратыі, перадачы досведу эканамічных і палітычных пераўтварэнняў, свабодных СМІ, праваабарончых арганізацыяў. У выпадку патрэбы Фонд таксама ажыццяўляе гуманітарную дзейнасць. 

Прыярытэтным рэгіёнам дзейнасці Фонду з'яўляюцца краіны Усходняга партнёрства: Беларусь, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія і Азербайджан. Ва Украіне, Малдове і Грузіі ФМС працуе праз свае філіялы.  У мэтах рэалізацыі сваіх мэтаў ФМС супрацоўнічае з польскімі і замежнымі органамі дзяржаўнай адміністрацыі, органамі мясцовага самакіравання, няўрадавымі арганізацыямі і школамі.

Больш падрабязна пра Фонд міжнароднай салідарнасці: Фонд міжнароднай салідарнасці (solidarityfund.pl)

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.