РЭГЛАМЕНТ НАБОРУ І УДЗЕЛУ Ў ПРАЕКЦЕ "ШКОЛА ГРАМАДСКІХ ЛІДАРАЎ"

§1

Інфармацыя пра Праект

1. Дадзены рэгламент вызначае правілы набору ўдзельнікаў і правілы ўдзелу ў
праекце "Школа грамадскіх лідараў", далей - "Праект” або "Курс"
2. Праект арыентаваны на людзей з Беларусі, якія актыўна дзейнічаюць унутры
краіны або па-за яе межамі, у тым ліку на лідараў з няўрадавых, грамадскіх,
акадэмічных, медыйных, культурніцкіх колаў; у прыватнасці, на тых, хто
дзейнічае ў няўрадавых арганізацыях, грамадскіх і палітычных рухах,
аналітычных цэнтрах, навуковых колах, СМІ.
3. Рэалізатарам Праекту з'яўляецца Фонд “Школа Лідараў” (адрас сядзібы: ul.
Wiejska 12A 00-490 Warszawa) у супрацоўніцтве з Фондам “Вольны Беларускі
Ўніверсітэт" (адрас сядзібы: ul. Edmunda Jana Osmańczyka 12/3, 01-494
Warszawa) і Фондам міжнароднай салідарнасці (адрас сядзібы: ul. Mysłowicka 4,
01-612, Warszawa).
4. Курс складаецца з 4 лекцыйна-трэнінгавых сесіяў у анлайн-фармаце ў
наступныя даты:
• 26-27 красавіка 2024 г.
• 10-11 траўня 2024 г.
• 24-25 траўня 2024 г.
• 14 чэрвеня i 21 чэрвеня 2024 г.
Заняткі будуць праходзіць па пятніцах з 16.00 да 19.00 і па суботах з 10.00 да
15.00 (па польскім часе)
19 красавіка з 17.00 да 19.00 адбудзецца ўводная сустрэча для ўсіх залічаных
удзельнікаў(цаў).удзельнікаў.
Агулам курс будзе налічваць 36 гадзін.
5. Асноўныя элементы праграмы "Школы грамадскіх лідараў" знаходзяцца ў
інфармацыі пра Курс на сайтах https://volny-uni.eu/ і www.szkola-liderow.pl.
Падрабязная праграма "Школы грамадскіх лідараў" будзе прадстаўленая
ўдзельнікам падчас уводнай сустрэчы 19 красавіка.
6. Кошт удзелу ўдзельніка ў Курсе цалкам пакрываецца за кошт сродкаў
Еўрапейскай камісіі ў выглядзе стыпендыі, прызначанай для аплаты выдаткаў
на навучанне. Удзельнікі не нясуць ніякіх дадатковых аплатаў.Стыпендыя будзе
пераведзеная наўпрост рэалізатару курсу Фондам міжнароднай салідарнасці.

7. Фонд Школа Лідараў пакідае за сабой права змяніць даты сесіяў, пазначаныя ў
пункце 4, калі гэта апраўдана абмежаваннямі, незалежнымі ад рэалізатара.

§2

Умовы набору на Праект
1. Да ўдзелу ў Праекце дапускаюцца толькі наступныя асобы:
а) хто паходзіць з Беларусі
b) каму на 19 красавіка 2024 г. споўнілася 18 гадоў
c) хто запоўніць анкету заяўкі да 17.03.2024 г. самае позняе а 23:59.
2. Інфармацыя пра набор удзельнікаў у Праект будзе размешчаная на сайце
Фонду Школа Лідараў.
3. На Курс будуць прынятыя 30 асобаў.
4. Для ўдзелу ў працэсе набору неабходна да 17 сакавіка 2024 года запоўніць
форму анлайн-заяўкі, прадстаўленую ў аб'яве пра набор на Курс на сайтах
Вольнага Беларускага Ўніверсітэту і Фонду “Школа Лідараў”.
5. Заняткі будуць праводзіцца ў асноўным на беларускай мове ці з перакладам на
беларускую мову, аднак частка семінараў будзе праводзіцца на рускай мове (а
таксама магчыма на англійскай ці польскай мовах). Таму ў форме анлайн-заяўкі
мы збіраем інфармацыю пра валоданне гэтымі мовамі з боку ўдзельнікаў .

§3
Набор удзельнікаў

1. Арганізацыю набору і сам набор ажыццяўляюць: каардынатар Праекту і
прыёмная камісія, якая складаецца з: прадстаўнікоў Фонду Школа Лідараў,
прадстаўнікоў Вольнага Беларускага Ўніверсітэту і прадстаўнікоў Фонду
Міжнароднай Салідарнасці.
2. У працэсе набору будзе забяспечаны роўны доступ да ўдзелу ў Праекце
жанчынаў і мужчынаў.
3. Набор на Праект будзе ажыццяўляцца ў перыяд з 01.03.2024 г. па 12.04.2024 г.
у наступнай паслядоўнасці:
а) Прыём заявак з 01.03.2024 да 17.03.2024 г., самае позняе а 23:59. Спасылкі
на форму заяўкі будуць даступныя на сайтах Вольнага Беларускага
Ўніверсітэту i Фонду Школа Лідараў.
b) Праверка анкетаў на прадмет адпаведнасці фармальным крытэрам. Заяўкі,
пададзеныя па заканчэнні тэрміну, не будуць разглядацца. Фармальнай
умовай таксама з'яўляецца прадстаўленне кантактных даных асобы, якая
можа рэкамендаваць кандыдата(тку).
c) Кантакт пры неабходнасці з асобамі, пазначанымі ў заяўцы як асобы, што
могуць рэкамендаваць кандыдата(ку).

d) Ацэнка заявак. Каардынатар Праекту складае спіс асобаў, якія прайшлі ў
другі тур, гэта значыць, запрашаюцца на сумоўе з прыёмнай камісіяй. Спіс
не будзе ўпублічняцца у мэтах бяспекі кандыдатаў(так). Да асобаў са спісу
да 21.03.2024 г. будзе адпраўлены электронны ліст з пазначэннем даты
сумоўя і запытам на яе пацверджанне;
E) Сумоўі прыёмнай камісіі з выбранымі кандыдатамі(камі) будуць адбывацца
з 22.03.2024 па 28.03.2024 г. у анлайн-фармаце. Час аднаго сумоўя - 15-20
хвілінаў;
f) Залічэнне прыёмнай камісіяй удзельнікаў Праекту на падставе вызначаных
крытэраў адбору. Спіс залічаных асобаў на ўдзел у Праекце будзе
абвешчаны не пазней за 12.04.2024 г. Адабраныя асобы будуць
праінфармаваныя па электроннай пошце.
4. Прыёмная камісія выбярэ асобаў, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць
крытэрам адбору:
a) матывацыя да павышэння кваліфікацыі (0-1 бал),
b) досвед рэалізацыі праектаў/грамадскіх ініцыятываў (0-2 балы),
c) супрацоўніцтва з групай асобаў, камандай, мясцовай супольнасцю - у
мінулым або на дадзены момант (0-2 балы)
г) бачанне сваёй дзейнасці па заканчэнні Курсу (0-2 балы),
Прыёмная камісія таксама ўлічвае:

* магчымасць удзелу кандыдата(ткі) ва ўсіх сесіях Курсу;
* крытэр разнастайнасці групы з гледзішча полу, узросту, прадметных
сфераў дзейнасці, геаграфіі, адукацыі, досведу працы і іншых
фактараў;
* веданне замежнай мовы (польскай або англійскай) для ўдзелу ў
частцы семінараў.

5. У выпадку, калі некалькі асобаў адпавядаюць адным і тым жа крытэрам,
вырашальнае значэнне мае голас прыёмнай камісіі.
6. З кандыдатаў і кандыдатак, якія выканалі патрабаванні да ўдзелу ў Праекце, а
не былі абраныя праз недахоп месцаў, будзе створаны рэзервовы спіс. Асобы
з рэзервовага спісу будуць прынятыя на Курс у адпаведнасці з парадкавым
месцам у гэтым спісе (паводле колькасці набраных балаў) у выпадку адмовы
або выдалення са спісу асобаў, залічаных у Школу. Асобы з рэзервовага спісу
будуць праінфармаваныя па электроннай пошце.
7. У выпадку, калі па выніках набору колькасць удзельнікаў будзе меншай за
запланаваную, будзе праведзены дадатковы набор у тэрміны, вызначаныя
Каардынатарам Праекту, пра што будзе абвешчана на сайце Фонду Школа
лідараў.

8. Пададзеныя кандыдатамі(камі) заяўкі на ўдзел не падлягаюць вяртанню.

§4

Умовы ўдзелу ў Праекце

1. Удзельнікам Праекту становіцца асоба, якая (і) была прынятая для ўдзелу ў
Праекце прыёмнай камісіяй.
2. Адмова ўдзельніка(цы), прынятага(й) да ўдзелу ў Праекце, патрабуе яго(яе)
пісьмовай заявы. Заява павінна быць падпісанай і адпраўленай у фармаце pdf
на адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.
3. У выпадку адмовы ўдзельніка, які быў прыняты да ўдзелу ў Праекце,
дапускаецца магчымасць прыняць асобаў з рэзервовага спісу па-за
вызначанымі датамі набору з захаваннем тэрмінаў выканання астатніх
дзеянняў.

§5

Абавязкі ўдзельніка(цы)

Удзельнік(ца) абавязуецца:
1. Браць удзел у праекце на ўмовах, пазначаных у дадзеным Рэгламенце, у
прыватнасці, удзельнічаць і выконваць усе элементы Курсу ў рамках Праекту;
2. Удзельнік(ца) можа адсутнічаць не больш чым на 25% заняткаў (разам 9 гадзінаў)
толькі ў выпадку жыццёва неабходных сітуацыяў/уважлівых прычынаў. У выпадку
сваёй адсутнасці, удзельнік(ца) абавязаны(ая) паведаміць пра гэта рэалізатару
Праекту (на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры. да
пачатку сесіі.
3. Выконваць вызначаны расклад, адказна рыхтавацца да заняткаў і браць
актыўны ўдзел ва ўсіх занятках, што ладзяцца у рамках кожнай з сесіяў "Школы
грамадскіх лідараў";
4. Выконваць наступныя тэхнічныя патрабаванні, неабходныя для ўдзелу ў
анлайн-занятках, гэта значыць: мець доступ да кампутару/ноўтбуку з камерай і
інтэрнэт-злучэннем, карыстацца прапанаванымі Фондам прыкладаннямі і
праграмамі, што выкарыстоўваюцца для анлайн-заняткаў, у тым ліку Moodle,
Zoom, выкарыстоўваць MOODLE для камунікавання ў рамках Праекту паміж
сесіямі. Мы рэкамендуем ўдзельнікам(цам) стварыць асобную паштовую скрыню
для ўваходу на платформу MOODLE, наладзіць двуфактарную аўтэнтыфікацыю
(2FA) пры ўваходзе ў паштовую скрыню, якая выкарыстоўваецца для
камунікавання з арганізатарамі Курсу.
5. Удзельнічаць у занятках з уключанай або выключанай камерай у залежнасці ад
рэкамендацыяў выкладчыкаў;
6. Не запісваць са свайго боку ніякіх заняткаў, што праводзяцца ў рамках Курсу,
без папярэдняй згоды арганізатараў і іншых удзельнікаў(цаў) Курса;

удзельнікі(цы) Курсу абавязваюцца захоўваць канфідэнцыяльнасць інфармацыі
пра іншых удзельнікі(цаў) Курсу.
7. Неадкладна інфармаваць Арганізатара пра змену персанальных даных і/або
адрасу пражывання, адрасу электроннай пошты, нумару мабільнага тэлефону і
іншых падзеяў, якія могуць паўплываць на ўдзел Удзельніка(цы) ў Курсе.
Інфармацыя павінна быць дасланай на адрас электроннай пошты:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.

§6

Заключныя палажэнні

1. Пасля завяршэння Праекту ўдзельнікі(цы), якія ўзялі ўдзел прынялі ўдзел у
75% заняткаў Курсу, атрымаюць сертыфікат аб яго паспяховым заканчэнні.
Астатнія ўдзельнікі(цы) атрымаюць сертыфікат аб удзеле ў Курсе.
2. Дадатковую інфармацыю пра Праект можна атрымаць па электроннай пошце:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.