Skip to main content
Headline
07 August 2023
Follow Us

Школа Грамадскіх Лідараў

07 August 2023

Фонд "Школа Лідараў", Вольны Беларускі Ўніверсітэт і Фонд Міжнароднай Салідарнасці запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел у курсе "Школа грамадскіх лідараў".

  • Прыём заявак працягваецца да 26.09.2023 (23:59:59 CET). 

Ён адрасаваны беларускім лідарам - няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх ініцыятываў - людзям, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.  Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам. 

 


Падчас навучання мы будзем разглядаць лідарства і яго розныя формы. Мы будзем слухаць і абмяркоўваць грамадзянскую супольнасць. Мы будзем размаўляць пра спосабы ўмацавання супольнасці і пра мадэлі грамадскага дзеяння. Мы пастараемся разам падумаць пра тое, як будаваць давер і сетку супрацоўніцтва. Мы будзем задаваць важныя пытанні і шукаць адказы на іх разам. Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельнікі будуць мець магчымасць развіваць свае кампетэнцыі і атрымліваць інструменты, якія дапамагаюць ім выконваць ролю лідараў у сваіх асяродках.

Што атрымае ўдзельнік Школы грамадскіх лідараў?

Сустрэчы з беларускімі і польскімі экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці з магчымасцю абмеркаванняў з імі;
Удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі з Польшчы і Беларусі, якія дамагаюцца істотных грамадскіх зменаў;
Знаёмства з мадэллю лідарства, што выкарыстоўваецца ў Фондзе “Школа Лідараў”, магчымасць раскрыць і ўмацаваць свой лідарскі патэнцыял, а таксама праявіць сябе ў лідарскіх ролях;
Вывучэнне метадаў пабудовы, кіравання і развіцця каманды;
Вывучэнне тэорыі і практыкі ажыццяўлення зменаў;
Знаёмства з іншымі лідарамі, якія дзейнічаюць аналагічна або зусім па-іншаму, магчымасць абменьвацца досведам і быць часткай сеткі ўзаемападтрымкі, створанай выпускнікамі нашых праграмаў.


Арганізацыя "Школы Грамадскіх Лідараў"

Праект складаецца з 4 сесіяў у анлайн-фармаце на выходных. Па суботах удзельнікі будуць слухаць лекцыі і ўдзельнічаць у дыскусіях з экспертамі і гасцямі. Па нядзелях будуць адбывацца трэнінгі па развіцці лідарскіх уменняў.
Даты сесіяў:  
Уводная сустрэча: 16 кастрычніка 17:00-20:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу
Першая сесія: 21-22 кастрычніка 2023 г.
Другая сесія: 4-5 лістапада 2023 г.
Трэцяя сесія: 25-26 лістапада 2023 г.
Чацвёртая сесія: 9-10 снежня 2023 г.
Заняткі падчас сесіяў будуць адбывацца з 9:00 да 14:30 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу.


Каго запрашаем узяць удзел у праекце?


Да ўдзелу ў Школе грамадскіх лідараў запрашаюцца лідары беларускіх ініцыятываў з Беларусі ці з-за яе межаў, якія маюць досвед грамадскай дзейнасці. Праграма прызначана для людзей, каму16 кастрычніка 2023 года. споўніцца 18 гадоў.
Адабраных кандыдатаў для ўдзелу ў Школе мы запросім на анлайн-сумоўі. Набор на курс - 30 удзельнікаў.


Графік набору ў Школу Грамадскіх Лідараў


Этап 1 (31.08-20.09)
Запоўніць форму анлайн-заяўкі
+ падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт)
Этап 2 (03.10-09.10)
Анлайн-сумоўі з кандыдатамі.


Вынікі набору будуць абвешчаныя 11 кастрычніка 2023 года.
Больш падрабязная інфармацыя і пытанні праз электронную пошту:
iThis email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. 

 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.