Анкета-заяўка на ўдзел у праекце "Школа грамадскіх лідараў"
Фонд "Школа Лідараў", Фонд “Вольны Беларускі Ўніверсітэт” і Фонд Міжнароднай Салідарнасці запрашаюць падаць заяўку на ўдзел у курсе "Школа грамадскіх лідараў".
Курс адрасаваны беларускім лідарам - няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх, акадэмічных, медыйных, культурніцкіх ініцыятываў - людзям, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.
- Праект фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.
- Прыём заявак працягваецца да 20.09.2023.
Адказы на адкрытыя пытанні (напрыклад, пра досвед альбо матывацыю) з'яўляюцца падставай для ацэнкі заяўкі, таму просім адказваць поўна і асэнсавана. Дзякуй за разуменне!
Больш падрабязная інфармацыя і пытанні праз электронную пошту:
info@volny-uni.eu