Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед
ВБЎ пачынае рэгістрацыю на анлайн-курс «Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед.»
Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца правам і гісторыяй.
Вольга Дробыш, кандыдат юрыдычных навук, доктар права (Літва)
30 гадзінаў (15 заняткаў), 3 крэдыты
|
№ |
Тэма |
Змест |
|
Канстытуцыйнае права як адмысловая галіна права |
Паняцце, прадмет і метад канстытуцыйнага права. Аб суадносінах паняццяў "канстытуцыйнае права" і "дзяржаўнае права". Месца канстытуцыйнага права ў сістэме права. Сістэма канстытуцыйнага права. Канстытуцыйна-прававыя інстытуты. Агульныя і асаблівыя рысы нормаў канстытуцыйнага права. Значэнне і задачы канстытуцыйнага права ў развіцці дзяржавы, грамадства, асобы. |
|
|
Паняцце і сутнасць канстытуцыйна-прававых адносінаў |
Структура і асаблівасці канстытуцыйна-прававых адносінаў. Суб'екты, аб'екты, змест і віды канстытуцыйна-прававых адносінаў. Падставы ўзнікнення, зменаў i спынення канстытуцыйна-прававых адносінаў. |
|
|
Крыніцы канстытуцыйнага права |
Дактрынальныя падыходы да паняцця крыніцаў канстытуцыйнага права. Віды крыніцаў права ў розных прававых сістэмах. Крыніцы канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь: паняцце, віды, сістэма, супадпарадкаванасць, характарыстыка. Узаемадзеянне міжнароднага і нацыянальнага права. |
|
|
Вучэнне пра Канстытуцыю |
Канстытуцыя як асноўная крыніца канстытуцыйнага права. Сацыяльная, палітычная і прававая прырода Канстытуцыі. Структура, функцыі, юрыдычныя ўласцівасці, прынцыпы Канстытуцыі. Віды канстытуцыяў. Парадак зменаў і дапаўненняў Канстытуцыі. Ролю канстытуцыяў у развіцці прававых сістэмаў. Інтэрпрэтацыя Канстытуцыі. Калізіі ў канстытуцыйным праве і механізм іх вырашэння. |
|
|
Асновы канстытуцыйнага ладу. Дэмакратычныя інстытуты. |
Канстытуцыяналізм. Канстытуцыйная законнасць. Канстытуцыйны лад і дзяржаўны лад: агульнае і асаблівае. Асноўныя прынцыпы і элементы канстытуцыйнага ладу, іх канстытуцыйна-прававая рэгламентацыя. Рэспубліка Беларусь - унітарная, дэмакратычная, сацыяльная, прававая дзяржава? Дзяржаўныя сімвалы. Дзяржаўная нацыянальная палітыка. Дзяржаўныя мовы. |
|
|
Суверэнітэт. |
Паняцце суверэнітэту і яго віды. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Унутрыдзяржаўныя і міжнародна-прававыя сферы рэалізацыі дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Гарантыі дзяржаўнага суверэнітэту, іх прававое рэгуляванне і забеспячэнне. |
|
|
Выбарчае права і выбарчыя сістэмы. |
Паняцці: выбарчае права, выбарчая сістэма. Крыніцы выбарчага права ў Рэспубліцы Беларусь. Канстытуцыйныя прынцыпы выбарчага права Віды выбарчых сістэмаў. Паняцце, віды мэты рэферэндумаў. Прынцыпы арганізацыі і правядзення. |
|
|
Правы чалавека. |
Філасофія і паняцце правоў чалавека: "сэнсавыя палі". Тры кантэксты разумення і інтэрпрэтацыі паняцця. |
|
|
Канстытуцыйна-прававы статус асобы. |
Паняцце і элементы канстытуцыйна-прававога статусу асобы ў Рэспубліцы Беларусь (прававы статус чалавека і грамадзяніна як канстытуцыйна-прававы інстытут). Тэарэтычныя асновы і характарыстыка паняццяў "канстытуцыйныя правы, свабоды, абавязкі, ўрачысты абавязак". Адзінства правоў і абавязкаў. Класіфікацыя асноўных правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна. Віды і змест грамадзянскіх правоў, індывідуальны (персаніфікаваны) характар іх рэалізацыі. |
|
|
Грамадзянства. |
Паняцце і сацыяльна-палітычнае значэнне грамадзянства. Грамадзянства як канстытуцыйна-прававы інстытут. Прынцыпы грамадзянства: міжнародна-прававая рэгламентацыя. Падставы, умовы, парадак набыцця і спынення грамадзянства Рэспублікі Беларусь. |
|
|
Сістэма дзяржаўнай улады. |
Паняцце, віды і сістэма дзяржаўных органаў. Роля і задачы дзяржаўных органаў. Навуковая класіфікацыя дзяржаўных органаў. Органы заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. Цэнтральныя і мясцовыя дзяржаўныя органы. Іх асаблівасці і месца ў сістэме органаў дзяржавы. Канстытуцыйныя прынцыпы арганізацыі і дзейнасці органаў дзяржавы. |
|
|
Парламентарызм. Параўнальна-супастаўляльны агляд заканадаўчых практыкаў. |
Паняцце, структура, склад, парадак фармавання парламентаў розных краінаў. Тэрмін паўнамоцтваў і падставы спынення паўнамоцтваў. Функцыі і кампетэнцыя. Статус дэпутатаў Парламенту і гарантыі іх дзейнасці. Формы працы. Падставы датэрміновага спынення паўнамоцтваў. |
|
|
Параўнальна-супастаўляльны агляд інстытуту прэзідэнтуры. |
Прэзідэнт - орган дзяржаўнай улады. Патрабаванні да кандыдатаў, парадак абрання. Гарантыі статусу. Роля і месца ў сістэме дзяржаўнай улады (у сістэме стрымак і процівагаў). |
|
|
Выканаўчая ўлада. |
Паняцце Ўраду. Роля і месца ўраду ў сістэме органаў дзяржаўнай улады. Узаемадзеянне з іншымі органамі. Падсправаздачнасць і падкантрольнасць. Падставы і парадак адстаўкі ўрада. |
|
|
Судовая ўлада. |
Прававы статус суддзяў. |
Рэгістрацыя на анлайн-курс ВБЎ
Прыём заявак: да 23:59 23.07.2023 (GMT+2)
Выкладчык:
Вольга Дробыш,
кандыдат юрыдычных навук, доктар права (Літва)