Skip to main content
Headline
06 September 2023
Follow Us

Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход

06 September 2023

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход». Выкладчык  - вядомы даследчык Беларусі прафесар Ранан Эрвуэ (Універсітэт Бардо, Францыя). 

Удзел у курсе «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход» фінансваны Ministerstwo Edukacji i Nauki і рэалізуецца ў супрацоўніцтве Studium Europy Wschodniej UW і Solidarity Fund PL
Курс прызначаны для ўсіх, хто цікавіцца сацыяльнымі навукамі і жадае адкрыць для сябе адмысловы погляд на недэмакратычныя рэжымы, заснаваныя на этнаграфічным метадзе доўгатэрміновага палявога вывучэння аб'екта даследавання.

  • Прыём заявак працягваецца да 21.09.2023 уключна.

Курс «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход» накіраваны на прэзентацыю напрацовак у сацыяльных навуках, якія адмыслова вывучаюць пытанне палітычнага панавання ў аўтарытарных рэжымах. Размова тут не ідзе, каб засяродзіцца на палітычных партыях, актывістах апазіцыі і грамадзянскай супольнасці (журналістах,  НДА, мазгавых цэнтрах). Акцэнт будзе рабіцца на паўсядзённым досведзе сутыкнення з уладай у канкрэтных кантэкстах, выкарыстоўваючы адмысловыя метады збору эмпірычных матэрыялаў і надання асаблівай увагі паўсядзённаму жыццю. Дадзены курс будзе грунтавацца на даследаваннях, якія аўтар вёў на працягу 20 гадоў па вывучэнні паўсядзённага стаўлення да палітыкі (everyday politics) ў Беларусі, а таксама вывучэннем працаў пра Расію, Украіну (зіма 2013-2014),  Кубу, Кітай і Сірыю. Курс таксама дазволіць павялічыць абазнанасць студэнтаў пра розныя традыцыі сацыяльных навук, якія цікавяцца паўсядзённым стаўленнем да палітыкі ў недэмакратычных рэжымах (сацыялогія, гісторыя, паліталогія, антрапалогія). 

 

У выніку паспяховага сканчэння курсу студэнты атрымаюць: 

  1. Веды пра этнаграфічны метад; 
  2. Веды пра падыход (эпістэмалагічны, тэарытычны і метадалагічны) у палітычнай этнаграфіі; 
  3. Веды пра тое, як сацыяльныя навукі (гісторыя, паліталогія, сацыялогія) падыходзяць да пытання звыклага стаўлення да палітыкі («паўсядзённая палітыка»); 
  4. Веды пра сучасныя працы на базе этнаграфічнай сацыялогіі пра недэмакратычныя рэжымы (Беларусь, але і Расія, Украіна ў 2013-2014 гадах, Куба, Кітай, Сірыя); 5- агульныя элементы асэнсавання пытанняў панавання, згоды і супраціву ў недэмакратычных рэжымах.
  5. Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сэртыфікацыю Варшаўскага Ўніверсітэту.

 

Арганізацыя курсу «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход»

Працягласць курсу:  20 акадэмічных гадзінаў у анлайн-фармаце. 

Калі будуць заняткі: пачынаючы з 25 верасня лекцыі будуць праходзіць кожны панядзелак, апроч 30 кастрычніка. 

Час правядзення лекцый: 16:00-17:30 CET. 

Мова выкладання: французская з сінхронным перакладам на беларускую мову. 

Для ўдзелу патрэбна: запоўніць форму анлайн-заяўкі + падаць кантакт асобы, з якой вы ўзаемадзейнічаеце або ўзаемадзейнічалі і якая магла б Вас парэкамендаваць (імя, прозвішча, арганізацыя, кантакт). 

Вынікі набору будуць абвешчаныя 23 верасня 2023 года.

Больш падрабязная інфармацыя і пытанні праз электронную пошту:

This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. 

We use cookies

We use cookies on our website. Some of them are essential for the operation of the site, while others help us to improve this site and the user experience (tracking cookies). You can decide for yourself whether you want to allow cookies or not. Please note that if you reject them, you may not be able to use all the functionalities of the site.