Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
Курсы і праграмы
16 верасня 2025
Далучайцеся

Суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці Беларусі (1997–2020)

16 верасня 2025

Новы курс ВБЎ: “Суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці Беларусі (1997–2020)”

Гэты курс — спроба зразумець, чаму Беларусь тры дзесяцігоддзі жыве пад уладай аўтарытарызму і што дапамагае беларускаму грамадству працягваць змаганне за свабоду. Мы разбярэм не толькі падзеі, але і глыбінныя працэсы, якія фарміравалі палітычнае, сацыяльнае і эканамічнае жыццё краіны з канца 1990-х да 2020 года.
Курс з'яўляецца працягам даследчага цыкла пад назвай “Нараджэнне беларускага Левіяфана. Чаму Беларусь пасля набыцця дзяржаўнага суверэнітэта хутка пераўтварылася ў персаналісцкую дыктатуру (снежань 1991 – лістапад 1996)?», які завяршыўся вясной 2025 г.

Што будзе на курсе:

  • Ці ўсё вырашаюць кадры?
    Разбяром, як стваралася і працуе беларуская ўладная вертыкаль, хто кіруе дзяржавай і якую ролю адыгрывае ўплыў Крамля на прызначэнні ў вышэйшых эшэлонах улады.
  • Грамадзянская супольнасць — галоўны драйвер зменаў
    Аналізуем партыйную сістэму, працу НДА, формы мірнага супраціву і тое, як людзі стваралі супольнасці нават ва ўмовах рэпрэсій.
  • Чаму праваліліся спробы дыялогу?
    Пагаворым пра рэпрэсіі і прапаганду, забарону незалежнай сацыялогіі і няўдалыя спробы міжнароднага пасярэдніцтва паміж уладай і грамадствам.
  • Чаму дыктатура не адмаўляецца ад выбараў?
    Абмяркуем феномен «выбараў без выбару», фальсіфікацыі, выбарчую актыўнасць апазіцыі і тое, як кожная кампанія змяняла краіну.
  • Знешні фактар
    Прааналізуем уплыў Расеі, ЕЗ, ЗША і Кітая на палітыку Беларусі — і як гэтыя знешнія гульцы фармуюць магчымасці для змен.

Выкладчык

Віктар Шадурскі — прафесар і былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ. Пасля звальнення працягнуў навуковую дзейнасць ва Універсітэце імя Гутэнберга (Майнц, Германія), Універсітэце імя Юстуса Лібіга (Гісен, Германія), быў запрошаным прафесарам Уроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча). Ганаровы супрацоўнік Уорвікскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія).

 Старт курсу: 20 кастрычніка 2025

 Працягласць: 15 гадзін

 Фармат: анлайн

 Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта

Рэгістрацыя адкрыта: https://volny-uni.eu/anketa-suisnavanne-i-kanflikt-autarytarnai-ulady 

 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.