Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
Курсы і праграмы
29 верасня 2025
Дэдлайн:
20 кастрычніка 2025
Далучайцеся

Прадпрымальніцтва – стыль жыцця

29 верасня 2025

Гэта курс для тых, хто хоча бачыць магчымасці там, дзе іншыя бачаць толькі праблемы.

Мы дапаможам развіць прадпрымальніцкае мысленне, вучыцца працаваць у камандзе і ствараць устойлівыя праекты, якія могуць змяніць супольнасць і свет.

На курсе ты даведаешся:

  • хто такі прадпрымальнік і чаму прадпрымальніцтва — гэта філасофія жыцця,
  • як знайсці ідэю, сабраць каманду і распрацаваць бізнес-план,
  • як карыстацца інструментамі Lean Startup і Business Model Canvas,
  • як працаваць з рэсурсамі, рызыкамі і няўпэўненасцю,
  • як ператвараць няўдачы ў новыя магчымасці.

Вынік:
За 15 гадзін лекцый і практычных заданняў ты створыш свой уласны бізнес-праект у сферы ўстойлівага прадпрымальніцтва, які будзе рэальным крокам да запуску справы.

Выкладчыкі: Аляксей Казлоў, PhD — даследчык і выкладчык Універсітэта Лінчопінга (Швецыя), эксперт у сферы бізнес-адміністравання і менеджменту. 
Людміла Гапеева (PhD Researcher, Södertörn University, Швецыя; Stockholm School of Entrepreneurship 2023–2024) — досвед працы ў IU International University of Applied Sciences, Lancaster University Leipzig, MLU Halle-Wittenberg і ў кансалтынгу (IWA: Inner Work Agency).

Старт курсу: 24 кастрычніка 2025

Фармат: анлайн

Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта

Пачні будаваць свой шлях ужо сёння!

Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/anketa-pradprymalnictva-styl-zhyccia 

Дэдлайн: 20 кастрычніка 2025

Набор на курс скончаны


Калі ласка, азнаёмцеся з іншымі нашымі адукацыйнымі магчымасцямі на старонцы "Курсы"

 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.