Школа грамадзянскай адукацыі

11.05.2025 - 30.06.2025

Хочаш дзейнічаць, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці, можа, ужо спрабуеш нешта рабіць для сваёй супольнасці, але адчуваеш, што не хапае разумення, як гэта працуе? Тады запрашаем ў Школу грамадзянскай адукацыі — анлайн-курс, які дапаможа арыентавацца ў свеце грамадзянскай супольнасці і знайсці сваю ролю ў ім.

Асаблівы фокус: як быць актыўным у эміграцыі.

Курс складаецца з двух модуляў: 

  1. «Шлях да ўдзелу» (15.05-02.06) — гэта шэсць сустрэч, дзе мы пагаворым пра тое, як уладкавана дэмакратыя, што такое грамадзянская супольнасць, чаму важна разумець свае правы і як працаваць з каштоўнасцямі, нават калі ты далёка ад Беларусі.
    Ён распрацаваны найперш для тых, хто яшчэ толькі робіць першыя крокі ў актывізме, але адчувае патрэбу ў супольнасці і ведах.
  2. «Разам да зменаў» (12.06-30.06), дазволіць паглыбіць разуменне, як арганізоўваць дзейнасць, будаваць каманды, вырашаць канфлікты і быць лідаркай ці лідарам зменаў у сваёй супольнасці. Мы будзем вучыцца разам не толькі як дзейнічаць, але і як натхняць іншых на ўдзел.

Што атрымаеш:

  •  Пасведчанне слухача — пасля першага модуля
  •  Сертыфікат ВБЎ-Уроцлаўскага ўніверсітэта — пасля праходжання абодвух

Заняткі: панядзелак і чацвер, 18:00 (CEST)

Рэгістрацыя на першы модуль да 11 траўня па спасылцы:

Калі ты верыш у важнасць грамадзянскага ўдзелу і хочаш зрабіць нешта карыснае — гэта твая магчымасць. Не ўпусці яе.

Падтрымка навуковай кар'еры

Да ведама беларускіх даследчыкаў і выкладчыкаў універсітэтаў:

Працяг навуковай кар’еры ў Польшчы для беларускіх даследчыкаў і выкладчыкаў універсітэтаў

Мы ў сацыяльных сетках

Выніковая анкета

Выніковая анкета

Апытанне пра дзейнасць ВБЎ

Адказаць на пытанні

Каляндар форума

Падзей не знойдзена

Каляндар падзеяў

Усе навіны і падзеі

Станіслаў Шушкевіч
1934-2022

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі. Сузаснавальнік Беларускага Вольнага Ўніверсітэта.

Падрабязней

Пытанні і адказы

  • Выпускнікі нашых праграмаў могуць падаваць заяўкі на чарговыя курсы ад ВБЎ?

    Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.

  • Ці можна ананімна браць удзел у занятках?

    Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.

  • Які фармат навучання?

    Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.

  • Ці магчыма прайсці ў ВБЎ перападрыхтоўку былым выкладчыкам беларускіх ВНУ, якія згубілі працу ў краіне ў выніку рэпрэсій?

    ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.