Рэгістрацыя на другі модуль курсу «Школа грамадзянскай адукацыі» — «Разам да зменаў». Калі ты ўжо знаёмы са светам грамадзянскай супольнасці і хочаш не толькі разумець, але дзейнічаць і ўплываць, — далучайся да гэтага модуля.
Курс будзе карысны маладым лідарам супольнасцей, валанцёрам і тым, хто хоча развіваць сваю ініцыятыву або запускаць сацыяльныя праекты.
«Разам да зменаў» (12.06-30.06), дазволіць паглыбіць разуменне, як арганізоўваць дзейнасць, будаваць каманды, вырашаць канфлікты і быць лідаркай ці лідарам зменаў у сваёй супольнасці. Мы будзем вучыцца разам не толькі як дзейнічаць, але і як натхняць іншых на ўдзел.
📆 Заняткі: панядзелак і чацвер, 18:00 (CEST)