Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
Курсы і праграмы
28 кастрычніка 2025
Дэдлайн:
16 лістапада 2025
Далучайцеся

Школа грамадзянскай адукацыі “Я- Мы- Справа”

28 кастрычніка 2025

Новы набор у Школу грамадзянскай адукацыі ВБЎ

Курс “Я- Мы- Справа” — твая першая практычная інструкцыя да дзеяння

Хочаш зрабіць нешта важнае — але не ведаеш, з чаго пачаць?

На працягу 30 гадзін інтэрактыўнага навучання ты:

  • развіеш лідарскія кампетэнцыі і навучышся кіраваць пераменамі;
  • атрымаеш інструменты для стварэння дзеяздольных каманд і ініцыятыў;
  • навучышся эфектыўна прэзентаваць свае ідэі і шукаць міжнародную падтрымку.

Гэта не проста курс — гэта супольнасць матываваных людзей, якія вераць у будучыню Беларусі.
Кожны ўдзельнік атрымае не толькі веды, але і падтрымку, нетворкінг і рэальныя інструменты для дзеяння.

 Пачатак курсу: 19.11.2025
 Канец курсу: 17.12.2025
 Фармат: анлайн, заняткі запланаваны па панядзелках і серадах
 

Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта

Самых актыўных і эфектыўных чакаюць падарункі на Каляды!

  Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/anketa-da-udzelu-shkola-hramadzianskai-adukatsyi-vbu 

 Дэдлайн рэгістрацыі: 16 лістапада 2025

Тэмы заняткаў:

  1. Што такое грамадзянская супольнасць і як дзейнічаюць беларускія АГС
  2. Як функцыянуе дэмакратычнае грамадства і як я магу ўплываць на тое, што ў ім адбываецца 
  3. Лідарства і кіраванне пераменамі ў ініцыятывах і супольнасцях
  4. Ад аналізу праблем да плану дзеянняў
  5. Магчымасці партнёрства і адвакацыі для беларускіх АГС 
  6. Як аб’яднаць аднадумцаў: ад групы да каманды 
  7. Скразныя каштоўнасці ў дзейнасці АГС
  8. Эфектыўная прэзентацыя сябе і сваіх ідэй 

Хто вядзе курс?

Дасведчаныя эксперты і эксперткі з практычным досведам працы ў грамадскім сектары, а таксама прафесары і выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта.

Гэта людзі, якія не толькі ведаюць тэорыю, але штодня выкарыстоўваюць яе ў рэальнай працы — і будуць дзяліцца з вамі гэтым досведам.