Новы анлайн-курс «Міжнародная энергетычная бяспека» ад ВБЎ, дзякуючы якому вы вывучыце крытычна важныя аспекты, звязаныя з глабальнай энергетычнай палітыкай і бяспекай.
У гэтым курсе вы:
- Зразумееце, як функцыянуюць міжнародныя энергетычныя рынкі і якія пагрозы з імі звязаны,
- Вывучыце палітычныя, эканамічныя і тэхналагічныя аспекты энергетычнай трансфармацыі,
- Пазнаёміцеся з ключавымі канфліктамі і формамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі.
Вас чакаюць 15 акадэмічных гадзін практычнага аналізу, актуальных кейсаў і знаёмства з метадамі аналізу энергетычнай інфраструктуры. Гэта выдатная магчымасць зразумець, як сучасныя пагрозы ўплываюць на бяспеку ў сферы энергетыкі.
Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць сертыфікат разам з 1 крэдытам ECTS.
Расклад заняткаў:
16.11 (субота) - 11.30-14.30 (3 гадзіны)
17.11 (нядзеля) - 11.30-14.30 (3 гадзіны)
23.11 (субота) - 11.30-14.30 (3 гадзіны)
24.11 (нядзеля) - 11.30-13.45 (2.15)
Гатовыя асвоіць навыкі, якія дапамогуць разабрацца ў стратэгіях энергетычнай бяспекі? Рэгіструйцеся зараз!
Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/mizhnarodnaja-enerhetychnaja-biaspeka
Дэдлайн падачы заявак: 11.11.2024