Хочаш асвоіць майстэрства пераканаўчых бізнес-прэзентацый і авалодаць навыкамі публічных выступленняў? Курс «Бізнес-прэзентацыі» ад ВБЎ — твой шанец навучыцца ствараць прафесійныя і запамінальныя прэзентацыі!

Падрабязней

Ваш вобраз у інтэрнэце - гэта больш, чым проста фота і пасты. Ён гуляе важную ролю як у прафесійным, так і ў асабістым жыцці. Гэты курс дапаможа разабрацца, як правільна пазіцыянаваць сябе ў інтэрнэце, абараніць асабісты брэнд і прасоўваць яго ў медыя.

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Вольны Беларускі Ўніверсітэт

Сустрэча з Лявонам Вольскім

Запрашаем на сустрэчу з вядомым беларускім рок-музыкам Лявонам Вольскім у рамках Форума Вольнага Беларускага Універсітэта. Тэма сустрэчы — "Ці можна граць рок-музыку і быць па-за палітыкай?"


Zanussi

Лявон Вольскі вядомы не толькі сваёй творчасцю, але і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. На сустрэчы ён падзеліцца сваім вопытам і думкамі аб тым, як мастацтва можа ўплываць на грамадства і палітыку, быць формай выказвання меркаванняў і імкненняў народа і наадварот, як палітычнае становішча ўплывае на творчасць і свабоду выказвання.

Гэта ўнікальная магчымасць пачуць меркаванне аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры і задаць свае пытанні. Просім пацвердзіць свой ўдзел у гэтай форме.

Дэталі мерапрыемства:
* Дата і час: 24 красавіка, 18:00 (CET)
* Фармат: Анлайн

Сустрэча будзе праводзіцца анлайн праз ZOOM. Спасылка будзе дасланая ўдзельнікам на email, пазначаны ў форме.

 

Увага! Будзе праводзіцца папярэдняя верыфікацыя ўдзельнікаў.
Калі ласка, пазначайце дзейны email і псеўданім, калі хочаце ўдзельнічаць ананімна.

Вы можаце загадзя задаць свае пытанні да Спадара Лявона ў адпаведным полі.

 

Можна нік, але нам важна ведаць хто прыйдзе

 

Invalid Input

 

 

Нешта не так з мэйлам

 

 

Invalid Input

 

 

Invalid Input

Нязгода

Згода


 

Пацвердзіце, што Вы чалавек <br><small>(увядзіце 4 лічбы)</small>

Invalid Input

 

Неабходна прыняць
*Звяртаем увагу, што адпраўляючы гэтую форму, у адпаведнасці з арт. 7 Рэгламенту (ЕС) 2016/679 Еўрапейскага парламенту і Рады ад 27 красавіка 2016 года аб абароне фізічных асобаў пры апрацоўцы персанальных даных і аб свабодным абарачэнні такіх даных і адмене дырэктывы 95/46/ЕС, Вы выказваеце згоду на апрацоўку Вашых асабістых даных Фондам "Вольны Беларускі Ўнівесітэт" (Fundacja "Wolny Uniwersytet Białoruski") як Адміністратару гэтых даных для мэтаў сустрэчы. Прадстаўленне персанальных даных у поле абавязковых палёў у форме з'яўляецца добраахвотным, але неабходным для ўдзелу ў сустрэчы. Прадстаўленне іншых персанальных даных з'яўляецца добраахвотным. Даныя не будуць апрацоўвацца з дапамогай аўтаматызаваных сістэм прыняцця рашэнняў. Вы маеце права на доступ і выпраўленне сваіх персанальных даных, права на атрыманне інфармацыі пра мэту, аб'ём і спосаб апрацоўкі Вашых персанальных даных. Калі прадстаўленыя даныя з'яўляюцца няпоўнымі, састарэлымі, не адпавядаюць рэчаіснасці або былі сабраныя з парушэннем заканадаўства або больш не патрэбныя для дасягнення мэты, для якой яны былі сабраныя, Вы маеце права патрабаваць выпраўлення Вашых асабістых даных, адмену згоды на іх апрацоўку або выдаленне. Фонд ВБЎ таксама вызначыў упаўнаважанага па абароне персанальных даных, з якім можна звязацца па электроннай пошце: [email protected].
Удзельнікам з Беларусі настройліва раім выкарыстоўваць VPN пры наведванні старонак ВБЎ.