Запрашаем узяць удзел у курсе "Шлях да Еўрапейскага звязу" (на польскай мове), які заснаваны на вучэбнай праграме Collegium Civitas і дазваляе набываць веды, навыкі і кампетэнцыі ў сферах, звязаных з еўрапейскай інтэграцыяй.

Падрабязней

ВБУ аб'яўляе набор на курс “Знешняя палітыка Беларусі”, які дае магчымасць вывучыць эвалюцыю і ключавыя аспекты знешнепалітычнай стратэгіі краіны з 1991 года да нашых дзён.

Падрабязней

Разгледзім прычыны і наступствы трансфармацыі парламенцкай дэмакратыі ў персаналісцкую дыктатуру, пачынаючы з атрымання дзяржаўнасці ў 1991 годзе і заканчваючы зменамі палітычнага курсу ў 1996 годзе.

Падрабязней

​​ВБУ аб'яўляе набор на курс «Еўрапейская сістэма абароны правоў чалавека». Дадзены курс прапануе сучасную і практычную інфармацыю пра функцыянаванне інстытуцыяў, якія стаяць на абароне правоў і свабодаў чалавека.

Падрабязней

Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Анлайн-сустрэча з Аляксандрам Квасьнеўскім