Вольны Беларускі Ўніверсітэт фінансуецца Міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы. Uniwersytet Wrocławski з'яўляецца вядучым партнёрам праекта "Wolny Uniwersytet Białoruski". Дзеля выканання сваёй місіі і дасягнення сваіх мэтаў ВБЎ супрацоўнічае з польскімі, еўрапейскімі і міжнароднымі партнёрамі, зацікаўленымі ў развіцці вольнай беларускай адукацыі.
Дзейнасць Вольнага Беларускага Ўніверсітэта скіравана на фармаванне кваліфікаваных кадраў для будучай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, якое абапіраецца на патэнцыял універсітэтаў Польшчы, Эстоніі і другіх краінаў ЕС з улікам досведу рэформаў у краінах Цэнтральнай Еўропы і з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў навучання