Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Эканамічная трансфармацыя ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе». Выкладчыкі  - магістр Алесь Аляхновіч і магістр Серж Наўродскі. 

09.10.2023 - 21.12.2023 Прыём заявак да 05.10.2023 (23:59:59 CET).

Распрацоўка курсаў у анлайн-адукацыі і змешаным навучанні

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Распрацоўка курсаў у анлайн-адукацыі і змешаным навучанні». Выкладчыца - магістр Вераніка Рагалевіч (Veronika Rogalevich, Талінскі ўніверсітэт).

04.10.2023 - 24.01.2024 Прыём заявак да 02.10.2023 (23:59:59 CET).

Палітычнае лідарства: тэорыя і практыка

Вольны Беларускі Ўніверсітэт працягвае набор на курс «Палітычнае лідарства: тэорыя і практыка» да  15.10.2023 (23:59:59 CET).

Выкладчык – прафесар Анатоль Лысюк.

17.10.2023 - 21.12.2023 Прыём заявак да 15.10.2023 (23:59:59 CET).

Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход

Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс «Сацыялогія недэмакратычных рэжымаў: этнаграфічны падыход». Выкладчык  - вядомы даследчык Беларусі прафесар Ранан Эрвуэ (Універсітэт Бардо, Францыя). 

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.