ВБЎ пачынае рэгістрацыю на асiнхронны анлайн-курс «Усе мы родам з дзяцінства? (культуралагічны аналіз традыцый дзіцячай літаратуры Беларусі і Еўропы)».
Інфармацыя аб выкладчыку: Ядвіга Вікторская, выкладчык
Назва курса: Усе мы родам з дзяцінства?
(культуралагічны аналіз традыцый дзіцячай літаратуры Беларусі і Еўропы)
Фармат правядзення заняткаў: Анлайн-курс, асінхроннае навучанне.
Відэалекцыі , відэаматэрыялы і падкасты, тэксты для самастойнага чытання і прапрацоўкі, тэсты, выніковае эсэ.
Умовы залічэння на курс:
Бакалаўрыят і вышэй; у выпадку яго адсутнасці - матывацыйны ліст, які абгрунтоўвае цікавасць да курсу
Прэрэквізіты курса | Гісторыя Беларусі (к.19 – 20 стагоддзе); беларуская літаратура (к.19 – 20 стагоддзе); філасофія (базавы курс). |
Характарыстыка курса | Да канца курса слухачы змогуць:
|
Структура курса (па тыднях)
Тыдзень 1 - 2 | Чаму дзіцячая літаратура - гэта важна? Увядзенне | Інтэрактыўная лекцыя; гугл -форма для самаправеркі |
Тыдзень 3 - 4 | Еўрапейская традыцыя дзіцячай літаратуры: сучасныя каштоўнасці | тэкст для самастойнага чытання і прапрацоўкі; тэст множнага выбару |
Тыдзень 5 - 6 | Арыентуемся ў прасторы і часе: дзіцячая літаратура ў Беларусі - гэта дзе і калі? | тэкст для самастойнага чытання і прапрацоўкі; заданне на EdPuzzle |
Тыдзень 7 - 8 | Тэксты і сюжэты | Відэаматэрыялы, якое ацэньваецца абмеркаванне на форуме |
Тыдзень 9 - 10 | Аўтары і кнігі | Кароткае відэа з тэорыяй, тэкст для самастойнага чытання і прапрацоўкі, разгорнуты ацэньваны адказ . |
Тыдзень 12 | Інклюзія: у дзіцячай літаратуры і ў кніжнай прасторы | Тэкст для самастойнага чытання і прапрацоўкі, тэкст множнага выбару |
Тыдзень 13 | Падрыхтоўка выніковага эсэ. Індывідуальныя кансультацыі | Графік індывідуальных кансультацый; эсэ |
Тыдзень 14 | Рэфлексія па курсе | Гугл-форма |
Спіс літаратуры
- Асташчанка А.У. Сучасная дзіцячая літаратура ў люстэрку традыцыі. Навучальны дапаможнік. - М .; Яраслаўль: Літара, 2012. - 136 с.: Іл.
2. Вольга Бухіна , “Гадкае Качаня, Гары Потэр і іншыя. Даведнік па дзіцячых кнігах пра сіротаў” (“ КомпасГід ”, Масква, 2017, 2016)
3. Ляшук В. М., Яфімава М. Б. Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя / Рэцэнзент: В. М. Бігеза. - Мн .: Вышэйшая школа, 1996. - 655 с. - 6 000 экз. - ISBN 985-06-0159-0
4 . Сычова С.А. Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: проза, паэзія, драматургія // Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Дзіцячая літаратура”. - Мн.: БДПУ імя Максіма Танка, 2019. - С. 58. - 140 с.
Шаўлоўская М. Ф. Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя. - Мн., 2003.
Кантроль і ацэнка вынікаў навучання
Бягучы кантроль: (формы, метады, каляндарны план, крытэрыі ацэнкі): тэст множнага выбару; ацэньваны каментар / адказ на форуме; заданне на EdPuzzle ; адказ з дапамогай гугл -формы; не менш за 40% правільных адказаў у тэсце;
Выніковая атэстацыя, (форма, парадак і каляндар правядзення, крытэрыі ацэнкі): па выніках бягучых заданняў - 70 працэнтаў; выніковае эсэ - 30%.
Палітыка курса: мінімальныя патрабаванні да ўдзелу і выканання заданняў): выкананне не менш за 70% заданняў.
Рэгістрацыя на анлайн-курс ВБЎ
Прыём заявак: да 23:59 19.11.2023 (GMT+2)
Выкладчык:
Ядвіга Вікторская,
выкладчык