Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Урачыстая цырымонія ўручэньня прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава

Урачыстая цырымонія ўручэньня прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава адбылася ўпершыню пасля пяцігадовага перапынку.

Лаўрэатам адноўленай прэміі стаў дуэт «NaviBand».

Статуэтку лаўрэатам уручыла Святлана Ціханоўская, якая да гэтага назвала «NaviBand» сваім улюбёным гуртом.

«Вы сапраўдны прыклад кахання, творчасці, працы і любові да Бацькаўшчыны», – казала Святлана Ціханоўская, віншуючы «NaviBand» з узнагародай.

Заснавальнік прэміі, канцлер Вольнага Беларускага Ўніверсітэту Аляксандр Мілінкевіч казаў на адкрыцці цырымоніі, як усцешаны тым, што прэмія адраджаецца, як сімвал.

«Гэтая імпрэза вельмі сімвалічная. Таму што беларусы ўвесь час кажуць: нам трэба адраджацца. Адраджаць культуру, мову, гісторыю. А мы адраджаем нібы сціплую прэмію, але яна настолькі сімвалічная, што, я лічу, яна будзе жыць і тады, калі нас не будзе». 

Па словах палітыка, гэтая прэмія належыць усім беларусам, «якія змагаюцца за свабоду, якія жывуць і мараць аб беларускасці Беларусі і аб тым, каб яна абрала еўрапейскі шлях».

Аляксандр Мілінкевіч выказаў шкадаванне, што адраджэнне прэміі адбываецца не ў вёсцы, дзе нарадзіўся Васіль Быкаў, а ў іншай краіне. Але сцвердзіў, што калі-небудзь цырымонія ўручэння зноў вернецца ў Бычкі.

«Самае важнае - не згубіць дух і сілу волі», – падагульніў Аляксандр Мілінкевіч.

«Мы вернем і адродзім сваю краіну» 

Дзякуй Беларускаму Дому ў Варшаве за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

https://youtu.be/trPlNsEE4kQ