Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Канфлікты ў Еўразіі: тэорыя і прыкладны аналіз

20.11.2023 - 15.12.2023

Мова выкладання: руская

ВБЎ пачынае рэгістрацыю на асiнхронны анлайн-курс «Канфлікты ў Еўразіі: тэорыя і прыкладны аналіз»

Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца праблемамі палітычных канфліктаў на постсавецкай прасторы (Еўразія/СНД). Мэтай з’яўляецца засваенне такіх кампетэнцыяў як: навыкі аналізу палітычных канфліктаў і сінтэз прадуктаў (тэкстаў) па актуальных спрэчках, сутыкненнях і войнах на еўразійскай прасторы.

Рэгістрацыя на анлайн-курс ВБЎ

Прыём заявак: да 23:59 19.11.2023 (GMT+2)


Выкладчык:
Роза Турарбекава,
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт


Мэта дысцыпліны:
Мэта – навучыць слухачоў самастойна разбірацца ў асноўных элементах тэорыі канфлікту і на яе аснове ажыццяўляць прыкладны аналіз цяперашніх канфліктаў у Еўразіі.


Задачы дысцыпліны:

  1. Разгледзець асноўныя падыходы ў вывучэнні феномену канфлікту з пункту гледжання сацыялогіі, псіхалогіі, паліталогіі, гісторыі;
  2. Разгледзець асноўныя навуковыя школы ў вывучэнні міжнародных канфліктаў (стратэгічныя даследаванні, даследаванні канфлікту, даследаванні міру);
  3. Навучыць вылучаць структуру палітычнага канфлікту: суб’екты, інтарэсы, прадмет, формы і фазы канфліктных дачыненняў;
  4. Навучыць выяўляць асноўныя праблемы ўспрымання ва ўмовах канфлікту;
  5. Разгледзець асаблівасці сучасных міжнародных канфліктаў;
  6. Ажыццяўляць самастойны аналіз сучасных канфліктаў на еўразійскай прасторы;
  7. Навучыць складаць тэкст на аснове ажыццёўленага аналізу аднаго з палітычных канфліктаў на постсавецкай прасторы.

 


Вынiкi навучання

У выніку засваення курсу «Канфлікты ў Еўразіі: тэорыя і прыкладной аналіз» слухачы будуць
ведаць:

  • асноўныя тэарэтычныя падыходы ў вывучэнні канфлікту;
  • асноўныя элементы структуры палітычнага канфлікту;
  • праблемы ўспрымання ў канфліктнай сітуацыі;
  • асаблівасці сучасных міжнародных канфліктаў.

умець:

  • выкарыстоўваць асноўныя тэарэтычныя элементы аналізу канфлікту з мэтай ацэнкі канкрэтных канфліктных сітуацыяў, а таксама іх супастаўлення;
  • выяўляць асаблівасці актуальных канфліктаў у рамках прыкладнога аналізу;
  • вызначаць кантэкст узнікнення бягучых канфліктаў;

валодаць:

  • навыкамі самастойнай працы па падборы, сістэматызацыі дакладнай інфармацыі пра канфлікты;
  • аналітычным інструментаром для вылучэння структуры палітычных канфліктаў;
  • складаць тэкст на аснове зробленага аналізу;
  • уменнем весці дыскусіі, у прыватнасці, засвоіць навыкі аргументацыі (факталагічнай, лагічнай і аксіялагічнай);

 


Метады i крытэры

  • 1 тэст на замацаванне базавай тэмы курсу «Структура канфлікту» (20% прамежкавай атэстацыі);
  • 1 тэст на замацаванне базавых ведаў па тэме «палітычнае ўрэгуляванне канфліктаў» (20% прамежкавай атэстацыі);
  • 1 эсэ прыкладнога аналізу аднаго з выбраных канфліктаў (60% прамежкавай атэстацыі).
  • Прамежкавая атэстацыя - 70% выніковай

Крытэрыі ацэньвання (палітыка курсу):

Слухач павінен мець базавыя ўяўленні пра структуру канфлікту і ўмець даць ацэнку канкрэтнаму выпадку канфлікту


Спосаб залiчэння:
Экзамен у вуснай форме