ВБЎ пачынае рэгістрацыю на асiнхронны анлайн-курс «Канфлікты ў Еўразіі: тэорыя і прыкладны аналіз»
Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца праблемамі палітычных канфліктаў на постсавецкай прасторы (Еўразія/СНД). Мэтай з’яўляецца засваенне такіх кампетэнцыяў як: навыкі аналізу палітычных канфліктаў і сінтэз прадуктаў (тэкстаў) па актуальных спрэчках, сутыкненнях і войнах на еўразійскай прасторы.
Рэгістрацыя на анлайн-курс ВБЎ
Прыём заявак: да 23:59 19.11.2023 (GMT+2)
Выкладчык:
Роза Турарбекава,
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Мэта дысцыпліны:
Мэта – навучыць слухачоў самастойна разбірацца ў асноўных элементах тэорыі канфлікту і на яе аснове ажыццяўляць прыкладны аналіз цяперашніх канфліктаў у Еўразіі.
Задачы дысцыпліны:
- Разгледзець асноўныя падыходы ў вывучэнні феномену канфлікту з пункту гледжання сацыялогіі, псіхалогіі, паліталогіі, гісторыі;
- Разгледзець асноўныя навуковыя школы ў вывучэнні міжнародных канфліктаў (стратэгічныя даследаванні, даследаванні канфлікту, даследаванні міру);
- Навучыць вылучаць структуру палітычнага канфлікту: суб’екты, інтарэсы, прадмет, формы і фазы канфліктных дачыненняў;
- Навучыць выяўляць асноўныя праблемы ўспрымання ва ўмовах канфлікту;
- Разгледзець асаблівасці сучасных міжнародных канфліктаў;
- Ажыццяўляць самастойны аналіз сучасных канфліктаў на еўразійскай прасторы;
- Навучыць складаць тэкст на аснове ажыццёўленага аналізу аднаго з палітычных канфліктаў на постсавецкай прасторы.
Вынiкi навучання
У выніку засваення курсу «Канфлікты ў Еўразіі: тэорыя і прыкладной аналіз» слухачы будуць
ведаць:
- асноўныя тэарэтычныя падыходы ў вывучэнні канфлікту;
- асноўныя элементы структуры палітычнага канфлікту;
- праблемы ўспрымання ў канфліктнай сітуацыі;
- асаблівасці сучасных міжнародных канфліктаў.
умець:
- выкарыстоўваць асноўныя тэарэтычныя элементы аналізу канфлікту з мэтай ацэнкі канкрэтных канфліктных сітуацыяў, а таксама іх супастаўлення;
- выяўляць асаблівасці актуальных канфліктаў у рамках прыкладнога аналізу;
- вызначаць кантэкст узнікнення бягучых канфліктаў;
валодаць:
- навыкамі самастойнай працы па падборы, сістэматызацыі дакладнай інфармацыі пра канфлікты;
- аналітычным інструментаром для вылучэння структуры палітычных канфліктаў;
- складаць тэкст на аснове зробленага аналізу;
- уменнем весці дыскусіі, у прыватнасці, засвоіць навыкі аргументацыі (факталагічнай, лагічнай і аксіялагічнай);
Метады i крытэры
- 1 тэст на замацаванне базавай тэмы курсу «Структура канфлікту» (20% прамежкавай атэстацыі);
- 1 тэст на замацаванне базавых ведаў па тэме «палітычнае ўрэгуляванне канфліктаў» (20% прамежкавай атэстацыі);
- 1 эсэ прыкладнога аналізу аднаго з выбраных канфліктаў (60% прамежкавай атэстацыі).
- Прамежкавая атэстацыя - 70% выніковай
Крытэрыі ацэньвання (палітыка курсу):
Слухач павінен мець базавыя ўяўленні пра структуру канфлікту і ўмець даць ацэнку канкрэтнаму выпадку канфлікту
Спосаб залiчэння:
Экзамен у вуснай форме