Рэкамендацыі для бяспечнага ўдзелу ў курсах

У сувязі з тым, што рэжым у Беларусі ўзмацніў рэпрэсіі супраць незалежных грамадскіх ініцыятываў і дэмакратычных асобаў, Вольны Беларускі Ўніверсітэт (ВБЎ) лічыць неабходным звярнуцца да Вас з важнай інфармацыяй. У першую чаргу гэта датычыцца ўдзельнікаў з Беларусі і тых, хто наведвае Беларусь.


Просім выконваць наступныя рэкамэндацыі для бясьпечнага ўдзелу ў курсах:

  1. Заўсёды выкарыстоўвайце надзейныя VPN-сэрвісы: Гэта дапаможа вам схаваць свой сапраўдны IP-адрас і абыйсьці магчымыя блакіроўкі доступу да нашых рэсурсаў зь Беларусі.
    Спіс і параўнаньне папулярных VPN з высокай рэпутацыяй знойдзеце тут.
  2. Стварайце ананімныя электронныя скрыні: Рэгіструйцеся на курсах з дапамогай e-mail, якія не зьмяшчаюць вашых асабістых даных. Пазьбягайце адкрываць падазроныя лісты або спасылкі ад невядомых адпраўнікаў. Не захоўвайце аўтаматычны ўваход на такую пошту са сваіх прыладаў і выдаляйце cookies і кэш-памяць. Лагавацца толькі праз опцыю ананімнага наведваньня ў браўзэры.
  3. Выкарыстоўвайце псэўданімы: Падчас камунікаваньня ў рамках курсаў і Форуму карыстайцеся псэўданімамі, каб захаваць ананімнасьць. 
    Каб захаваць ананімнасьць на пляцоўцы Moodle, вы можаце самастойна зьмяніць свае асабістыя даныя. Для гэтага знайдзіце ў верхнім правым куце сваё імя або аватар, націсьніце на іх і выберыце "Профіль". У разьдзеле профілю перайдзіце ў "Рэдагаваць профіль", унясіце неабходныя зьмены і націсьніце "Абнавіць профіль".
  4. Па прачытаньні выдаляйце атрыманыя ад нас мэйлы з электроннай паштовай скрынкі і кошыку.
  5. Абнаўляйце праграмнае забеспячэньне: Своечасова абнаўляйце вашыя прылады і праграмы для забеспячэньня максімальнай абароны.

Просім усіх заставацца пільнымі і дакладна выконваць правілы інфармацыйнай бясьпекі. Пра любыя падазроныя выпадкі паведамляйце нашай камандзе.

З павагай, 
Каманда Вольнага Беларускага Ўнівэрсытэту