Анлайн-сустрэча з Марыюшам Машкевічам

У рамках Форуму ВБЎ запрашаем вас на анлайн-сустрэчу з выбітным польскім дыпламатам, сацыёлагам, даследчыкам і публіцыстам Марыюшам Машкевічам.

 

BY

Ён з’яўляецца  адным з найдасведчаных прадстаўнікоў польскай дыпламатыі. У перыяд з 1998 па 2002 год Марыюш Машкевіч займаў пасаду амбасадара Польшчы ў Беларусі, а з 2016 па 2024 год прадстаўляў сваю краіну ў Грузіі.

Марыюш Машкевіч вядомы сваёй актыўнай дысідэнцкай дзейнасцю ў часы “Салідарнасці”. Асабліва цікавы яго досвед працы з Беларуссю. Марыюш Машкевіч адкрыў першае польскае консульства ў Гародне, што дазволіла ўмацаваць культурныя і палітычныя сувязі паміж краінамі. Як былы амбасадар, які дэманстраваў сваю салідарнасць з беларускім народам, у 2006 годзе ён быў затрыманы ўладамі Беларусі падчас пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Мінска, што выклікала міжнародную рэакцыю і шырокі рэзананс.

Падчас сустрэчы Марыюш Машкевіч падзеліцца сваім багатым дыпламатычным досведам і паразважае пра сучасныя выклікі для Беларусі і Польшчы, а таксама ўсяго рэгіёну па лініі Талін-Тбілісі. Ён таксама зможа падзяліцца сваімі ўспамінамі пра нядаўнія падзеі і вядомыя постаці міжнароднай палітыкі.

  • Дата: 15 кастрычніка 2024
  • Час: 18:00 (CET)
  • Фармат сустрэчы: анлайн
  • Мова: польская з перакладам на беларускую

 Зарэгістравацца на сустрэчу: https://volny-uni.eu/sustrecha-z-maryiusham-mashkevicham

 Гэтая сустрэча стане ўнікальнай магчымасцю даведацца больш пра асабістыя гісторыі з жыцця, які знутры бачыў перамены ў палітыцы Польшчы і яе суседзяў, а таксама быў сведкам і ўдзельнікам важных міжнародных падзеяў.


PL

 W ramach Forum Wolnego Białoruskiego Uniwersytetu zapraszamy na spotkanie online z wybitnym polskim dyplomatą, socjologiem, badaczem i publicystą Mariuszem Maszkiewiczem. Jest jednym z najbardziej doświadczonych przedstawicieli polskiej dyplomacji. W latach 1998–2002 pełnił funkcję ambasadora Polski na Białorusi, a w latach 2016–2024 reprezentował Polskę w Gruzji.

Mariusz Maszkiewicz zasłynął swoją działalnością opozycyjną w czasach „Solidarności”. Jego doświadczenie związane z Białorusią jest szczególnie interesujące. Otworzył pierwsze polskie konsulaty w Grodnie, co przyczyniło się do zacieśnienia kulturalnych i politycznych więzi między krajami. Jako były ambasador, który solidaryzował się z białoruskim narodem, został zatrzymany przez białoruskie władze w 2006 roku podczas protestu na Placu Październikowym w Mińsku, co wywołało międzynarodową reakcję.

Podczas spotkania Mariusz Maszkiewicz podzieli się swoim bogatym doświadczeniem dyplomatycznym i opowie o współczesnych wyzwaniach, przed którymi stoją Białoruś, Polska i cały region od Tallina do Tbilisi. Uczestnicy będą mieli możliwość usłyszeć wspomnienia o najnowszych wydarzeniach i znanych postaciach międzynarodowej polityki.

To wyjątkowa okazja, aby dowiedzieć się więcej o kluczowych momentach w polityce Polski i jej sąsiadów, a także poznać osobiste historie dyplomaty, który był świadkiem i uczestnikiem ważnych wydarzeń międzynarodowych.


Мы ў сацыяльных сетках

Выніковая анкета

Выніковая анкета

Апытанне пра дзейнасць ВБЎ

Адказаць на пытанні

Каляндар форума

23 кастр

Каляндар падзеяў

Усе навіны і падзеі

Пытанні і адказы

  • Выпускнікі праграм ВБЎ могуць падаваць заяўкі на чарговыя курсы вучэльні?

    Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.

  • Ці можна ананімна браць удзел у занятках?

    Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.

  • Які фармат навучання?

    Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.

  • Ці магчыма прайсці ў ВБЎ перападрыхтоўку былым выкладчыкам беларускіх вучэльняў, якія згубілі працу ў краіне ў выніку рэпрэсій?

    ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.