У рамках Форуму ВБЎ запрашаем вас на анлайн-сустрэчу з прафесарам Міколам Івановым, выбітным беларускім навукоўцам, які з савецкага кандыдата навук пераўтварыўся ў выдатнага польскага навукоўца.
Мікола Іваноў браў удзел у савецкім дысідэнцкім руху, а ў 1981-1989 гг. быў адзіным грамадзянінам СССР, які актыўна ўдзельнічаў у падпольнай “Салідарнасці”. У 1989-1994 гг. - рэдактар беларускай службы Радыё “Вольная Еўропа/Радыё “Свабода”.
На гэтай сустрэчы прафесар узніме важныя пытанні для тых, хто будуе навуковую кар'еру за межамі роднай краіны. Мы абмяркуем важныя пытанні: як прадоўжыць навуковыя даследаванні ў іншай краіне, калі вы вымушаны працаваць на няроднай мове і ў новых умовах? Як легалізаваць навуковыя ступені, атрыманыя на радзіме, і ўвайсці ў акадэмічную супольнасць новай краіны?
- Дата: 23 кастрычніка 2024
- Пачатак: 18:00 (CET)
- Фармат сустрэчы: анлайн
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/sustrecha-z-mikolam-ivanovym
Гэта сустрэча стане выдатнай магчымасцю даведацца, як справіцца з цяжкасцямі і дабіцца поспеху ў акадэмічным асяроддзі за мяжой. Прафесар падзеліцца сваім досведамі дасць карысныя парады па адаптацыі і пабудове паспяховай навуковай кар'еры, а таксама адкажа на пытанні, звязаныя з тэматыкай яго навуковых працаў.
Дадатковая інфармацыя па e-mail:
Да сустрэчы на форуме!