Аднаўленне часопіса “Палітычная cфера”

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” аднаўляе выпуск і аб’яўляе збор матэрыялаў для №25 (2023). 

Галоўны рэдактар часопісу: Паліна Прысмакова, д-р адміністрацыйных навук, прафесар кафедры грамадскай адміністрацыі (Атлантычны ўніверсітэт у Фларыдзе). 

Тэма нумару: Палітыка і гісторыя залежнасці. 

Знешняе падпарадкаванне,  каланізацыя, дэкаланізацыя, вызваленне і праблема дзяржаўнасці ў беларускай гісторыі і сучаснасці

 Палітычныя падзеі апошніх гадоў паставілі істотныя знешнія і ўнутраныя выклікі для беларускай дзяржаўнасці. І асабліва выклік знешняга дамінавання і сітуацыі падпарадкавання. Змены мелі глыбокі характар і патрабуюць не толькі палітычнага адказу, але і інтэлектуальнага асэнсавання. ствараюць не толькі палітычны, але і інтэлектуальны выклік. 

Якім чынам можна апісаць сучасны стан беларускай дзяржаўнасці, яе знешняй палітыкі, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці? Што можна чакаць у бліжэйшай будучыні? Які адказ на праблемы знешняга падпарадкавання, дамінавання і вызвалення даваліся ў беларускай гісторыі?  

Прымаюцца матэрыялы (артыкулы і рэцэнзіі) у галіне палітычных навук, сацыялогіі, гісторыі, даследаванняў культуры, антрапалогіі і сумежных дысцыплін.  

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.

Тэрмін падачы рукапісаў – 31 кастрычніка 2023 г. 

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная Сфера” з’яўляецца партнёрам Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. 

Часопіс публікуе арыгінальныя высакаякасныя рукапісы. Усе матэрыялы праходзяць абавязковае рэцэнзаванне (peer review). 

Заяўкі прымаюцца на беларускай, украінскай, рускай ці англійскай мовах. Найлепшым артыкулам кожнага выпуску «Палітычнай Сферы» рэдакцыйны камітэт дапамагае ў адаптаванай версіі быць надрукаваным у англамоўным часопісеа «Belarusian Political Science Review».

Нашыя выпускі знаходзяцца ў адкрытым доступе і будуць прасоўвацца праз такія платформы адкрытага доступу, як GoogleScholar, ResearchGate, Kamunikat.org і іншыя.

Рукапісы дасылайце на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры..

Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце, калі ласка, тут: правілы афармлення 

Матэрыял узяты з сайту  Інстытуту палітычных даследаванняў "Палітычная сфера"

Мы ў сацыяльных сетках

Выніковая анкета

Выніковая анкета

Апытанне пра дзейнасць ВБЎ

Адказаць на пытанні

Каляндар форума

Падзей не знойдзена

Каляндар падзеяў

Усе навіны і падзеі

Пытанні і адказы

  • Выпускнікі нашых праграмаў могуць падаваць заяўкі на чарговыя курсы ад ВБЎ?

    Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.

  • Ці можна ананімна браць удзел у занятках?

    Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.

  • Які фармат навучання?

    Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.

  • Ці магчыма прайсці ў ВБЎ перападрыхтоўку былым выкладчыкам беларускіх ВНУ, якія згубілі працу ў краіне ў выніку рэпрэсій?

    ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.