Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” аднаўляе выпуск і аб’яўляе збор матэрыялаў для №25 (2023).
Галоўны рэдактар часопісу: Паліна Прысмакова, д-р адміністрацыйных навук, прафесар кафедры грамадскай адміністрацыі (Атлантычны ўніверсітэт у Фларыдзе).
Тэма нумару: Палітыка і гісторыя залежнасці.
Знешняе падпарадкаванне, каланізацыя, дэкаланізацыя, вызваленне і праблема дзяржаўнасці ў беларускай гісторыі і сучаснасці
Палітычныя падзеі апошніх гадоў паставілі істотныя знешнія і ўнутраныя выклікі для беларускай дзяржаўнасці. І асабліва выклік знешняга дамінавання і сітуацыі падпарадкавання. Змены мелі глыбокі характар і патрабуюць не толькі палітычнага адказу, але і інтэлектуальнага асэнсавання. ствараюць не толькі палітычны, але і інтэлектуальны выклік.
Якім чынам можна апісаць сучасны стан беларускай дзяржаўнасці, яе знешняй палітыкі, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці? Што можна чакаць у бліжэйшай будучыні? Які адказ на праблемы знешняга падпарадкавання, дамінавання і вызвалення даваліся ў беларускай гісторыі?
Прымаюцца матэрыялы (артыкулы і рэцэнзіі) у галіне палітычных навук, сацыялогіі, гісторыі, даследаванняў культуры, антрапалогіі і сумежных дысцыплін.
Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.
Тэрмін падачы рукапісаў – 31 кастрычніка 2023 г.
Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная Сфера” з’яўляецца партнёрам Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Часопіс публікуе арыгінальныя высакаякасныя рукапісы. Усе матэрыялы праходзяць абавязковае рэцэнзаванне (peer review).
Заяўкі прымаюцца на беларускай, украінскай, рускай ці англійскай мовах. Найлепшым артыкулам кожнага выпуску «Палітычнай Сферы» рэдакцыйны камітэт дапамагае ў адаптаванай версіі быць надрукаваным у англамоўным часопісеа «Belarusian Political Science Review».
Нашыя выпускі знаходзяцца ў адкрытым доступе і будуць прасоўвацца праз такія платформы адкрытага доступу, як GoogleScholar, ResearchGate, Kamunikat.org і іншыя.
Рукапісы дасылайце на адрас
Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце, калі ласка, тут: правілы афармлення
Матэрыял узяты з сайту Інстытуту палітычных даследаванняў "Палітычная сфера".