4 бясплатныя анлайн-курсы ад Studium Europy Wschodniej UW ў рамках супольнага праекту з ВБЎ

Да 15 верасня Studium Europy Wschodniej UW праводзіць набор кандыдатаў_так з Беларусі на 4 бясплатныя анлайн-курсы ў рамках супольнага праекту з Вольным Беларускім Ўніверсітэтам, падтрыманага Ministerstwo Edukacji i Nauki:
 
  1. Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце.
  • Выкладчык – прафесар Аляксандр Краўцэвіч.
  • Працягласць курсу : 30 акадэмічных гадзінаў.
  • Лекцыі будуць праводзіцца: 2 разы на тыдзень.
  • Мова выкладання: беларуская.
  • Курс прадугледжвае: пісьмовы (тэст) або вусны іспыт.
  • Запланаваная дата правядзення курсу: 10.10.2023 - 01.12.2023.

     2. Беларускі нацыянальны рух у XIX - XX стст.

  • Выкладчык: прафесар Siarhiej Tokc.
  • Працягласць курсу: 30 акадэмічных гадзінаў у анлайн-фармаце.
  • Лекцыі будуць праводзіцца: 2 разы на тыдзень.
  • Мова выкладання - беларуская.
  • Курс прадугледжвае: пісьмовае заданне (эсэ).
  • Запланаваная дата правядзення курсу: 10.10.2023 - 01.12.2023.
     3. Стратэгічнае праграмаванне тэрытарыяльнага развіцця
  • Выкладчыкі: праф. Марта Ляцкоўска (dr hab. Marta Lackowska), д-р Пётр Жубэр (dr Piotr Żuber) i д-р Анна Дамброўска (dr Anna Dąbrowska).
  • Працягласць курсу: 90 акадэмічных гадзінаў.
  • Лекцыі будуць праводзіцца: 4 разы на тыдзень.
  • Мова выкладання: польская і англійская.
  • Курс прадугледжвае: вусны іспыт.
  • Запланаваная дата правядзення курсу: 09.10.2023 - 12.12.2023.
     4. Асновы дэмакратычнага дзяржаўнага ладу
  • Выкладчыца: д-р Юстына Олендзка (Justyna Olędzka).
  • Працягласць курсу: 30 акадэмічных гадзінаў.
  • Лекцыі будуць праводзіцца: 2 разы на тыдзень.
  • Мова выкладання: польская.
  • Курс прадугледжвае: вусны іспыт.
  • Запланаваная дата правядзення курсу: 16.10.2023 - 30.11.2023.

 

  • Для ўдзелу ў курсах патрэбна:

Даслаць заяўку і CV на адрэс: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.

Выпускнікі, якія паспяхова скончаць курс атрымаюць, сертыфікат (дыплом) SEW.
 
Праграма прызначаная для грамадзянаў Беларусі.
 

 

Мы ў сацыяльных сетках

Выніковая анкета

Выніковая анкета

Апытанне пра дзейнасць ВБЎ

Адказаць на пытанні

Каляндар форума

11 вер
У рамках Форуму ВБЎ запрашаем на анлайн-сустрэчу з Давідам Стулікам, спецыяльным пасланнікам па пытаннях Усходняга партнёрства ў Міністэрстве замежных справаў Чэхіі.

Каляндар падзеяў

Усе навіны і падзеі

Пытанні і адказы

  • Выпускнікі праграм ВБЎ могуць падаваць заяўкі на чарговыя курсы вучэльні?

    Можна падаваць заяўкі на неабмежаваную колькасць курсаў. Паспяховыя выпуснікі ВБЎ маюць перавагу пры рэкрутацыі на чарговыя курсы.

  • Ці можна ананімна браць удзел у занятках?

    Падчас заняткаў дазволена не пісаць сваё сапраўднае імя, але для больш зручнай камунікацыі пажадана ўключэнне камеры. Пры выразнай просьбе пра ананімнасць студэнта будуць зроблены неабходныя захады, для яе захавання.

  • Які фармат навучання?

    Заняткі адбываюцца анлайн на платформе LMS Moodle ВБЎ або на платформах партнёрскіх універсітэтаў. З часам будзе выкарыстоўвацца і змешаны фармат навучання (“blended learning”) – сучаснае дыстанцыйнае выкладанне плюс сесііі і стажыроўкі ў ЕС.

  • Ці магчыма прайсці ў ВБЎ перападрыхтоўку былым выкладчыкам беларускіх вучэльняў, якія згубілі працу ў краіне ў выніку рэпрэсій?

    ВБУ прадастаўляе магчымасць беларускім рэпрэсаваным выкладчыкам захавацца ў прафесіі і працягнуць акадэмічную кар’еру з дапамогай аксэлерацыных праграм педагагічнага дызайну.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.