Accessibility Tools

Перайсці да змесціва
Курсы і праграмы
15 верасня 2025
Далучайцеся

Геапалітычны выбар Беларусі. Польскі досвед

15 верасня 2025
Цікавішся гісторыяй і хочаш разумець, чаму Беларусь апынулася менавіта там, дзе яна сёння? Чаму польскі досвед барацьбы за незалежнасць можа быць карысны беларусам?
 
Новы курс ВБЎ «Геапалітычны выбар Беларусі. Польскі досвед» дапаможа зразумець:
  •  Як фармаваліся нацыі Еўропы і што гэта значыць для беларусаў
  •  Чаму польская барацьба за незалежнасць — важны ўрок для Беларусі
  •  Якія шанцы мела БНР і чаму яна не ўтрымалася
  •  Як геапалітыка ўплывала на лёс беларусаў у ХХ стагоддзі
  •  І што мы можам зрабіць сёння, каб вярнуцца ў Еўропу
Выкладчык: праф. Мікола Іваноў — гісторык, былы савецкі дысідэнт, удзельнік руху «Solidarność Walcząca». Аўтар больш як ста навуковых прац і соцень публіцыстычных артыкулаў, апублікаваных у Польшчы, Расіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Фінляндыі, Ізраілі і ва Украіне. Чытаў лекцыі ў Стэнфардскім універсітэце (ЗША), Сарбоне (Парыж), Лонданскім універсітэце і Іерусалімскім універсітэце. Чалавек, які бачыць Беларусь у кантэксце вялікай еўрапейскай гісторыі.
 
 Старт курсу: 8 кастрычніка 2025
 Працягласць: 15 гадзін (лекцыі + дыскусіі)
 Фармат: анлайн
 Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта
 
Дэдлайн рэгістрацыі: 4 кастрычніка 2025
 
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на нашым сайце па спасылцы: https://volny-uni.eu/anketa-heapalitychny-vybar-belarusi
 
Беларусь неаднаразова стаяла перад выбарам: Усход ці Захад?
Цяпер мы зноў у моманце, калі ад нашага разумення гісторыі залежыць будучыня. Далучайцеся!
We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.