Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Завяршэнне курсу Mini MBA

25-га лютага прайшла заключная сустрэча ў рамках курсу Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам, арганізаваны ВБЎ разам з  Centrum Rozwoju Biznesu Wydziału Zarządzania Uniwersytetu Łódzkiego пры падтрымцы European Union in Belarus і Solidarity Fund PL. 


Заключны занятак прайшоў у форме прэзентацыі і абмеркавання групавых праектаў. Для паспяховага залічэння курсу, кожная група павінна была  на практыцы прадэманстраваць веды, атрыманыя падчас навучання. Заданнем было зрабіць прэзентацыю на ўмоўную тэму – прыходу на беларускі рынак новага прадукту, польскага сервісу нерухомасці Otodom. Кожная група павінна была ацаніць рынак, выгады, кошты і рызыкі прыходу на яго новага гульца з абавязковым выкарыстанне аналітычных інструментаў і мадэляў, засвоеных на курсах.


Прэзентацыі ацэньваліся паводле вызначаных крытэрыяў – 30% за якасць выкарыстання інструментаў аналізу рынку, 40% за саму якасць рэкамендацыяў, 15% за спосаб і стыль прэзентацыі, 15% за стыль і якасць адказаў на пытанні. Было прэзентаванымі тры групавыя праекты на зададзеную тэму, а таксама адзін праект, што апынуўся па-за конкурсам і дзе размова ішла пра рынак каштоўных папераў.Галоўнымі мэтымі праекту было дэманстраванне навыкаў фінансавага аналізу, будавання канцэпцыі фірмы, мадэлявання бізнесу, уменняў хутка дастасоўвацца да зменаў і карыстацца маркетынгавымі і лагістычнымі інструментамі. Удзельнікі падчас прэзентацыі паспяхова выкарысталі веды, атрыманыя падчас навучання.

Занятак вёў Лешак Багдановіч, прафесар Лодзінскага ўніверсітэту, які застаўся задаволеным выкананым заданнем. Студэнты падчас гэтага задання развівалі кампетэнцыі. праца паміж сабой у камандзе і усведамленне карысці здаровай канкурэнцыі, а таксама прэзентаванне сваіх прапановаў. “Для таго каб паспяхова весці бізнес, трэба быць упэўненымі ў сабе і сваіх ведах”: сказаў у падсумаванні прафесар Лешак Багдановіч. Ён павіншаваў ўсіх удзельнікаў з завяршэннем курсу і пажадаў поспеху ў іх бізнесе.Курс Global Mini MBA – Кіраванне малым бізнесам паспяхова скончылі 23 студэнты і праслухалі яшчэ 7. Паспяховыя студэнты атрымаюць дыпломы Лодзінскага ўніверсітэту. Пасля падсумавання і ацэнкі вынікаў будзе разгледзеным пытанне пра трэці набор на курс у восеньскім семестры 2023/2024 навучальнага году.

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.