На Форуме ВБЎ - анлайн-сустрэча з прафесарам Міколам Івановым, выбітным беларускім навукоўцам, які з савецкага кандыдата навук пераўтварыўся ў выдатнага польскага навукоўца.
Мікола Іваноў браў удзел у савецкім дысідэнцкім руху, а ў 1981-1989 гг. быў адзіным грамадзянінам СССР, які актыўна ўдзельнічаў у падпольнай “Салідарнасці”. У 1989-1994 гг. - рэдактар беларускай службы Радыё “Вольная Еўропа/Радыё “Свабода”.
*Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.