Сустрэча ў рамках Форуму ВБЎ з прафесарам Лешакам Бальцэровічам
Прафесар Лешак Бальцэровіч - аўтар польскіх рэформаў эканомікі, якія змянілі гісторыю Польшчы.
Лешак Бальцэровіч - адзін з самых паспяховых і ўплывовых рэфарматараў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Аўтар легендарнага "плана Бальцэровіча". У 1989 годзе ён стаў віцэ-прэм'ерам і міністрам фінансаў у першым дэмакратычным урадзе паслякамуністычнай Польшчы, а пасля яшчэ двойчы займаў гэтыя пасады. Ён таксама быў старшынёй Нацыянальнага банку Польшчы.
*Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.