Вольны Беларускі
Ўніверсітэт

Ствараем прастору для сучаснай незалежнай адукацыі беларусаў, заснаваную на каштоўнасцях чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека і нацыянальнага адраджэння Беларусі.
  • >600

    студэнтаў і выпускнікоў курсаў і праграм Вольнага Беларускага Ўніверсітэта
  • >50

    выкладчыкаў у 7 краінах, а таксама 17 экспертаў у розных галінах навукі і культуры

 

Місія ВБУ

 

Абапіраючыся на еўрапейскі досвед і з дапамогай лічбавых адукацыйных тэхналогій ('EdTech'), даем беларусам па ўсім свеце магчымасць назапасіць сучасныя веды і развіць перадавыя прафесійныя кампетэнцыі для ўдзелу ў будучым рэфармаванні беларускага грамадства.

Падрабязней

Еўрапейская адукацыя для беларусаў

Сучасныя веды пра грамадства, эканоміку і дзяржаву праз прызму еўрапейскага досведу і беларускіх выклікаў

Запіс сустрэчы з прафесарам Кшыштафам Занусі

Да Вашай увагі запіс сустрэчы з прафесарам Кшыштафам Занусі (Krzysztof Zanussi), знакамітым польсім кінарэжысёрам.

Сустрэча была прысвечаная творчасці, гісторыі і будучыні развіцця Еўропы.

Кшыштаф Піус Занусі - польскі рэжысёр, сцэнарыст, кінарэжысёр. Інтэлектуал, які засяроджваецца на праблемах маральнасці, веры, зла і чалавечнасці, прафесар кінатэатральнага мастацтва.


З’яўляецца мастацкім кіраўніком польскага творчага аб’яднання TOR. Мае шэраг узнагародаў і прэміяў, у тым ліку нацыянальную кінапрэмію Італіі «Давід Данатэла». Кавалер ордэну Polonia Restituta, прафесар кінамастацтва з 1992 года. Вывучаў фізіку ў Варшаўскім універсітэце (Uniwersytet Warszawski) і філасофію ў Кракаўскім універсітэце (Uniwersytet Jagielloński).

https://youtu.be/LN-0oHh9Gg0

We use cookies
Мы выкарыстоўваем файлы cookie на сайце. Некаторыя з іх важныя для працы сайта, а іншыя дапамагаюць нам палепшыць карыстальніцкі досвед. Вы можаце пагадзіцца на іх выкарыстанне альбо адмовіцца.