Запрашаем Вас праглядзець запіс анлайн-сустрэчы з выбітным польскім дыпламатам, сацыёлагам, даследчыкам і публіцыстам Марыюшам Машкевічам.
Сустрэча арганізавана ў рамках Форуму ВБЎ.
Марыюш Машкевіч з’яўляецца адным з найдасведчаных прадстаўнікоў польскай дыпламатыі. У перыяд з 1998 па 2002 год ён займаў пасаду амбасадара Польшчы ў Беларусі, а з 2016 па 2024 год прадстаўляў сваю краіну ў Грузіі.
Марыюш Машкевіч вядомы сваёй актыўнай дысідэнцкай дзейнасцю ў часы “Салідарнасці”. Асабліва цікавы яго досвед працы з Беларуссю. Марыюш Машкевіч адкрыў першае польскае консульства ў Гародне, што дазволіла ўмацаваць культурныя і палітычныя сувязі паміж краінамі. Як былы амбасадар, які дэманстраваў сваю салідарнасць з беларускім народам, у 2006 годзе ён быў затрыманы ўладамі Беларусі падчас пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Мінска, што выклікала міжнародную рэакцыю і шырокі рэзананс.
*Форум праводзіцца ў партнёрстве з Уроцлаўскім Універсітэтам (праект Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы), Фондам Міжнароднай Салідарнасці (праект, фінансаваны Еўрапейскім саюзам), а таксама праграмы «Падтрымка дэмакратыі 2024» Міністэрства замежных справаў Польшчы.