Вольны Беларускі Ўніверсітэт абвяшчае набор на курс “Рускі мір”і Беларусь”. Выкладчык – дацэнт Павел Церашковіч.
- Навучанне на курсе бясплатнае. Прыём заявак працягваецца да 26.11.2023
Мэта курсу: навучыць слухачоў самастойна аналізаваць найважнейшыя кампаненты ідэалогіі "Рускага свету"ад вытокаў да сучаснаці і наступствы іх практыкі для Беларусі і Усходняй Еўропы.
Курс разлічаны на шырокую аўдыторыю, у тым ліку тых, хто вывучае паліталогію, гісторыю, журналістыку, сацыялогію, літаратуру, культуралогію. Пажадана, каб слухачы мелі агульнае ўяўленне аб гісторыі Усходняй Еўропы, Расіі і СССР.
У выніку вывучэння курса слухачы будуць:
- Ведаць і разумець гістарычную абумоўленасць і вытокі фармавання ідэалогіі “Рускага міру”.
- ведаць і разумець найважнейшыя пастулаты ідэалогіі "Рускага свету",
- умець раскрываць змест і сэнс ідэалогіі "Рускага свету"
- весці аргументаваную палеміку з іх прыхільнікамі,
- дэманстраваць канкрэтныя прыклады ўплыву ідэалогіі “Рускага міру” на развіццё Беларусі.
Арганізацыя курсу “Рускі мір”і Беларусь”.
Мова выкладання: беларуская, літаратура на беларускай і/або расейскай.
Працягласць курсу: 30 акадэмічных гадзінаў у анлайн-фармаце.
Час правядзення заняткаў: 19:00 – 20:30 СЕТ.
Даты правядзення заняткаў: 27.11, 29.11, 01.12. 04.12, 11.12, 13.12, 15.12, .18.12, 20.12, 22.12.
Калі пачнецца навучанне: 27.11.2023
План заняткаў:
- Замест уводзінаў. "Рускі мір" пасля Бучы і Марыюпалю.
- Рускі месіянізм як вытокі ідэалогіі "Рускага міру".
- Маскоўская экспансія і Беларусь у XVI – XVIII ст.
- Русіфікацыя Беларусі ў ХІХ – ХХ ст.
- Класічнае еўразійства і рускі фашызм першай паловы ХХ ст.
- Неаеўразійства Л. Гумілёва.
- Расійская і класічная геапалітыка.
- Праект еўразійскай імперыі А. Дугіна.
- "Рускі мір" як палітыка мяккай сілы.
- Інструменталізацыя гісторыі ў практыках "Рускага свету".
- Культ Перамогі ў практыках "Рускага свету".
- Прапаганда "Рускага міра".
- “Рускі мір” і дыктатарскі рэжым у Беларусі.
Паспяховыя выпускнікі атрымаюць сертыфікат Вышэйшай Школы Менеджарскіх кадраў у Коніне